Валдыс Домбраўскіс
Ва́лдыс До́мбраўскіс (лат.: Valdis Dombrovskis; 5 жніўня 1971, Рыга) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Латвіі з 12 сакавіка 2009 года па 27 лістапада 2013 года.
Біяграфія
правіцьСкончыў фізіка-матэматычны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Працаваў у якасці асістэнта лабараторыі ва ўніверсітэце Майнца ў 1995—1996 гадах, асістэнтам Інстытута фізікі цвёрдага цела Латвійскага ўніверсітэта ў 1997 годзе, асістэнтам у Мэрылендскім універсітэце ў 1998 годзе. Супрацоўнік Нацыянальнага банка Латвіі ў 1998—2002 гадах.
У 2002 годзе ўвайшоў у кіраўніцтва партыі «Новы час». Дэпутат латвійскага Сейма з 2002 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапейскага парламента. У снежні 2005 года ён прапанаваў шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні адміністрацыйных выдаткаў Еўрапарламента на 7,5 млн еўра.
Зноскі
- ↑ Valdis Dombrovskis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ https://www.europarl.europa.eu/meps/de/28618/VALDIS_DOMBROVSKIS/history/8 Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ https://www.europarl.europa.eu/meetdocs/2014_2019/documents/empl/dv/empl20141006_cv_dombrovskis_/empl20141006_cv_dombrovskis_de.pdf Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ Munzinger Personen Праверана 16 сакавіка 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валдыс Домбраўскіс