І́варс Го́дманіс (лат.: Ivars Godmanis; нар. 27 лістапада 1951, Рыга) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Вышэйшую адукацыю атрымаў на фізіка-матэматычным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Іварс Годманіс
лат.: Ivars Godmanis
прэм’ер-міністр Латвіі
20 снежня 2007 — 12 сакавіка 2009
Папярэднік Айгарс Калвітыс
Пераемнік Валдзіс Дамброўскіс
1-ы прэм’ер-міністр Латвіі
7 мая 1990 — 3 жніўня 1993
Папярэднік Vilnis Edvīns Bresis[d]
Пераемнік Валдыс Біркаўс
дэпутат Сейма Латвіі[d]
7 лістапада 2006 — 16 лістапада 2006
дэпутат Сейма Латвіі[d]
26 сакавіка 2009 — 16 ліпеня 2009
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
Нараджэнне 27 лістапада 1951(1951-11-27)[1] (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1972 года працаваў выкладчыкам у тым жа ўніверсітэце, у 1983 годзе абараніў дысертацыю. Пазней працаваў настаўнікам у школе, а затым, з 1986 па 1990 год, навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі цвёрдага цела.

Палітычную кар’еру зрабіў у Народным фронце Латвіі (НФЛ), які быў утвораны ў савецкі час і змагаўся за аднаўленне незалежнасці Латвіі. У 1989 годзе ён стаў намеснікам старшыні НФЛ, у 1990  годзе быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага савета, а з 1990 па 1993 год узначальваў Савет міністраў. З мая 1990 па сакавік 1991 з’яўляўся членам Савета міністраў СССР разам з главамі ўрадаў іншых саюзных рэспублік.

Іварс Годманіс і пасол ЗША Ларсан

У 1993 годзе балатаваўся ў 5-ы парламент па спісе НФЛ, аднак партыя не пераадолела 4-працэнтны бар’ер, і І. Годманіс часова сышоў з палітыкі.

У жніўні 1996 года І. Годманіс быў выбраны ў выканаўчы камітэт Латвійскага Алімпійскага камітэта, а ў 1997 годзе ўступіў у партыю «Латвіяс Цэльш» (ЛЦ). У 1998 годзе ён быў выбраны ў Сейм па спісе гэтай партыі і займаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Віліса Крыштапанса.

У 2002 годзе Годманіс не прайшоў у 8-ы Сойм, а ў 2006 годзе ён ізноў стаў дэпутатам ад аб’яднанага спісу Латвійскай Першай партыі і ЛЦ. У папярэднім урадзе Айгарса Калвітыса займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У красавіку 2007 года Годманіс быў высунуты кандыдатам на пасаду прэзідэнта Латвіі, аднак пазней сваю кандыдатуру адклікаў. У снежні 2007 года зноў узначаліў урад краіны. Ва ўмовах нарастання сацыяльнага крызісу ў краіне 20 лютага 2009  года быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.

18 чэрвеня 2008 года Годманіс патрапіў у ДТЗ. Аўтамабіль, у якім ехаў прэм’ер-міністр, сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Пасля аварыі быў дастаўлены ў бальніцу са страсеннем мозгу і расколінай скроневай косці. Акрамя самога прэм’ер-міністра ў аварыі таксама пацярпела пажылая пасажырка аўтобуса.

Са жніўня 2011 года жанаты з дзяржсакратаром МУС Ілзэ Петэрсанэ. У Годманіса трое дзяцей ад першага шлюбу з Рамонай Годмане: Рыхард, Катрына і Эдгар.

Зноскі

  1. Ivars Godmanis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #121321185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

правіць