Народны фронт Латвіі

Народны фронт Латвіі, скарочана Народны фронт альбо НФЛ (лат.: Latvijas Tautas fronte, LTF) — палітычны рух у Латвіі ў 19881993 гадах. Выступаў за аднаўленне незалежнасці Латвіі і рыначныя рэформы. Першы кіраўнік НФЛ — Дайніс Іванс, другі — Рамуальдас Ражукас, трэці — Улдзіс Аўгсткалнс.

Музей Народнага фронту Латвіі

Гісторыя Латвіі

Назва Латвіі

Старажытная гісторыя Латвіі

Кундская культура · Нарвская культура · Культура ямочна-грабеністай керамікі · Фіна-ўгорскія народы · Культура баявых сякер · Балты

Сярэднявечча

Лівы · Латгалы · Селы · Земгалы · Куршы · Венды · Герсіцкае княства · Кукейноскае княства · Лівонскі крыжовы паход · Ордэн мечнікаў · Лівонскі ордэн · Рыжскае архібіскупства · Курляндскае біскупства · Ганза · Тэра Марыяна · Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задвінскае герцагства · Курляндыя і Семігалія · Калоніі Курляндыі

Новы час

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1629) · Шведская Лівонія · Паўночная вайна, 1655—1660 · Лівонскае ваяводства · Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Курляндская губерня · Младалатышы · Лясныя браты (1905—1906) · Першая сусветная вайна · Латышскія стралкі

Найноўшы час

Барацьба за незалежнасць Латвіі · Балтыйскае герцагства · Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка · Мірны дагавор з Расіяй · Пераварот 15 мая 1934 года · Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам · Увод савецкіх войскаў · Далучэнне да СССР · Другая сусветная вайна · Латышскі добраахвотніцкі легіён СС · Рэйхскамісарыят Остланд · Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты (1940—1957) ·

Сучасныя гады

Аднаўленне незалежнасці (1990—1991) · Народны фронт Латвіі · Балтыйскі шлях · Сучасная Латвія · Палітычныя партыі Латвіі · Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз (2004) · Эканамічны крызіс у Латвіі (2008—2010)

Партал «Латвія»

Гісторыя правіць

Ідэя стварэння Народнага фронту была агучана на Пленуме творчых саюзаў Латвіі, які праходзіў у Рызе 1 і 2 чэрвеня 1988 года. Народны фронт Латвіі быў заснаваны 8 кастрычніка 1988 г. як усенародны рух у падтрымку Перабудовы на тэрыторыі Латвійскай ССР. Першапачаткова НФЛ займаў умераныя пазіцыі і дамагаўся шырокай аўтаноміі для Латвіі ў складзе рэфармаванага СССР і спачатку нават карыстаўся падтрымкай рускамоўнага насельніцтва. Пасля, Народны фронт вызначыў сваёй мэтай аддзяленне Латвіі ад СССР і паступова прыйшоў да ўлады ў 19891990 гады.

НФЛ выпускаў уласную газету — «Atmoda» (лат.: "Абуджэнне»), якая выходзіла на латышскай і рускай мовах. У першым нумары, які выйшаў 7 кастрычніка 1988, напярэдадні кангрэсу па стварэнні НФЛ, быў апублікаваны праект Статуту новага руху.

Народны фронт Латвіі супрацоўнічаў з Народным фронтам Эстоніі і літоўскім рухам «Саюдзіс». 23 Жніўня 1989 г. усе тры рухі ажыццявілі сумесную акцыю «Балтыйскі шлях», прымеркаваную да 50-й гадавіны Пакта Молатава-Рыбентропа. Ланцужок, створаны з людзей, што ўзяліся за рукі, працягнуўся праз тэрыторыю ўсёй Прыбалтыкі — ад вежы Доўгі Герман у Таліне да Вежы Гедзіміна ў Вільні. Першыя ў савецкай гісторыі свабодныя выбары дэлегатаў З'езда народных дэпутатаў СССР завяршыліся ў Латвіі пераканаўчай перамогай Народнага фронту. Дзякуючы намаганням народных франтоў камісіяй З'езду народных дэпутатаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Якаўлева быў прызнаны і асуджаны факт існавання сакрэтнага пратаколу да пакту Рыбентропа-Молатава.

На выбарах 1990 НФЛ і яго саюзнікі атрымалі ў Вярхоўным Савеце больш за 2/3 галасоў (138 месцаў з 201 месцы) — неабходную колькасць для ўнясення паправак у Канстытуцыю. 4 мая 1990 года першы закон, прыняты новым Вярхоўным Саветам, абвяшчаў аб намеры аднавіць незалежнасць. Старшыня НФЛ Дайніс Іванс быў абраны віцэ-спікерам, а яго намеснік Івар Годманіс быў абраны прэм'ер-міністрам. Многія іншыя члены НФЛ занялі ключавыя пасады ва ўрадзе. Галоўная палітычная мэта Народнага фронту, незалежнасць Латвіі, была дасягнута ў жніўні 1991 года, і НФЛ стаў першым рэфарматарам сацыялістычнай эканомікі Латвіі ў свабодную рыначнаю сістэму. Перыяд эканамічных рэформ быў вельмі хваравітым і кіраўніцтва Народнага фронту імкліва губляла папулярнасць у выбаршчыкаў. Многія дзеячы НФЛ перайшлі ў новыя палітычныя партыі.

Заканчэнне дзейнасці правіць

На выбарах у Сойм Латвіі ў чэрвені 1993 года Народны фронт атрымаў толькі 2,62% галасоў выбаршчыкаў і не пераадолеў электаральны бар'ер. НФЛ быў рэарганізаваны ў хрысціянска-дэмакратычную партыю, якая атрымала назву Хрысціянская народная партыя Латвіі (лат.: Kristīgā Tautas partija), але гэта не прынесла поспеху. У канчатковым рахунку Хрысціянская народная партыя злілася з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам (лат.: Kristīgi demokratiskā savienība). Многія з былых актывістаў Народнага фронту Латвіі дасюль займаюць значныя пазіцыі ў сучаснай латвійскай палітыцы.

У Рызе, па адрасе Vecpilsetas 13/15, адкрыты Музей Народнага фронту Латвіі.

Спасылкі правіць