Калоніі герцагства Курляндскага — сукупнасць некалькіх спроб каланізацыі ім заморскіх зямель у XVII стагоддзі. Тады былі заснаваныя калоніі ў Заходняй Афрыцы (ля ракі Гамбіі) і на востраве Табага ў Карыбскім басейне ля берагоў Паўднёвай Амерыкі.

Coat of arms of Latvia.svg

Гісторыя Латвіі

Назва Латвіі

Старажытная гісторыя Латвіі

Кундская культура · Нарвская культура · Культура ямочна-грабеністай керамікі · Фіна-ўгорскія народы · Культура баявых сякер · Балты

Сярэднявечча

Лівы · Латгалы · Селы · Земгалы · Куршы · Венды · Герсіцкае княства · Кукейноскае княства · Лівонскі крыжовы паход · Ордэн мечнікаў · Лівонскі ордэн · Рыжскае архібіскупства · Курляндскае біскупства · Ганза · Тэра Марыяна · Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задвінскае герцагства · Курляндыя і Семігалія · Калоніі Курляндыі

Новы час

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1629) · Шведская Лівонія · Паўночная вайна, 1655—1660 · Лівонскае ваяводства · Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Курляндская губерня · Младалатышы · Лясныя браты (1905—1906) · Першая сусветная вайна · Латышскія стралкі

Найноўшы час

Барацьба за незалежнасць Латвіі · Балтыйскае герцагства · Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка · Мірны дагавор з Расіяй · Пераварот 15 мая 1934 года · Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам · Увод савецкіх войскаў · Далучэнне да СССР · Другая сусветная вайна · Латышскі добраахвотніцкі легіён СС · Рэйхскамісарыят Остланд · Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты (1940—1957) ·

Сучасныя гады

Аднаўленне незалежнасці (1990—1991) · Народны фронт Латвіі · Балтыйскі шлях · Сучасная Латвія · Палітычныя партыі Латвіі · Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз (2004) · Эканамічны крызіс у Латвіі (2008—2010)

Партал «Латвія»

ГісторыяПравіць

 
Рэч Паспалітая ў 1635

Курляндыя стала герцагствам у 1561 годзе як васал Вялікага княства Літоўскага (з 1569 года — Рэчы Паспалітай) на тэрыторыі сучаснай Латвіі. Яе насельніцтва складала каля 200 000 чалавек. Клас, які правіў, а таксама купецтва складалася ў асноўным з балтыйскіх немцаў, якія складалі адукаваную меншасць насельніцтва, тады як большасцю насельніцтва герцагства былі латышскія сяляне.

Пры герцаге Якабе Кетлеры дзяржава дасягнула вяршыні росквіту. Падчас сваіх падарожжаў па Заходняй Еўропе Якаб стаў энергічным і паслядоўным прыхільнікам идэй меркантылізму. Дзякуючы намаганням герцага атрымалі значнае развіццё металаапрацоўка і караблебудаванне. Гандлёвыя адносіны былі ўсталяваныя не толькі з бліжэйшымі краінамі, такімі як Рэч Паспалітая, Рускае царства, Прусія, але і з Англіяй, Францыяй, Нідэрландамі, Партугаліяй і інш. Герцаг Якаб спрабаваў пачаць гандаль нават з Персіяй праз Рускае Царства. За мяжу герцагства вывозіла Інструменты, Мушкеты, порах, гарматы, пяньку, збожжа, вугаль, дзёгаць, і нават віно, якое, хоць і ў малой колькасці, выраблялася ў мястэчку Сабілэ. Продаж гэтых тавараў прыносіў герцагу Якабу велізарныя даходы, ён стаў багацей за ўсіх нямецкіх герцагаў Еўропы таго часу. Увозіла герцагства ў асноўным толькі соль, жалеза, золата і вострыя прыправы.

Кетлер стварыў даволі буйны гандлёвы флот у Еўропе, з галоўнымі партамі ў Віндаве (сёння Вентспілс) і Лібаве (цяпер Ліепая). Спачатку гандлёвы флот Курляндыі па дамове, заключанай ў Амстэрдаме консулам герцага, знаходзіўся пад абаронай галандскага флоту, але пазней, калі галандцы ўбачылі рост курляндскага ўплыву, адмовіліся абараняць яго, як флот дзяржавы, якая канкуруюе з Нідэрландамі. Кароль Даніі Фрэдэрык III у якасці кампенсацыі за прычынённую ў Капенгагене шкоду курляндскім караблям і тавару, які знаходзіўся на іх, даў герцагу Якабу прывілей на гандаль соллю ў Даніі і Нарвегіі. Тады ж Якаб арандаваў у дацкага караля жалезныя руднікі ў Нарвегіі.

Пачатак каланізацыіПравіць

У 1639 годзе курляндцы распачалі першую спробу каланізаваць Табага. 25 лютага на адным або двух караблях на востраў прыбылі 212 сялян-пасяленцаў. Паводле гістарычных дакументаў, яны былі асуджанымі злачынцамі і не мелі вопыту мараплаўства і вядзення гаспадаркі ў трапічным клімаце. На працягу некалькіх месяцаў калонія загінула ад нападаў абарыгенаў[1] (па іншых звестках, ад хваробы[2]).

У 1642 годзе герцаг Якаб распачаў другую спробу асваення Табага, на гэты раз — сіламі замежных каланістаў. Экспедыцыю ўзначаліў галандскі капітан Карнэліус Карун, дасведчаны, але які меў на радзіме сумнеўную рэпутацыю. На востраў было высаджана 310 зеландскіх пасяленцаў. Калонія праіснавала некалькі гадоў, і, верагодна, спрабавала наладзіць гандаль з абарыгенамі, але ў выніку была імі разгромлена. Апошнія 70 пасяленцаў, з тых, хто выжыў эвакуіраваліся ў Памерун ў 1650 годзе[3][4].

Гэтыя няўдачы прымусілі герцагства перанесці свае намаганні ў іншую частку свету, і ў 1651 годзе была, нарэшце, створана першая паспяховая калонія, але цяпер ужо ў Афрыцы, на востраве Джэймс (названым імі востравам Святога Андрэя), дзе быў заснаваны форт Якаб. Курляндцы зайшлі на 30-пушачным караблі «Кіт» у вусце ракі Гамбія і купілі ў мясцовага кіраўніка па імя Кумба востраў Св. Андрэя, а ў правадыроў Бара і Касана — землі па берагах ракі. Акрамя форта, курляндцы пабудавалі склады, будынкі для пражывання неграў-рабоў, турму, лютэранскую царкву, жылыя дамы і 13 факторый па галандскаму ўзору, у якіх вёўся абмен з мясцовымі плямёнамі — курляндцы абменьвалі тканіны, каралі, брэндзі і вырабы з металу на золата, слановую косць, перац, рабоў, воск, скуры звяроў і пальмавы алей. Праз некалькі месяцаў пасля заснавання калоніі, прыйшоў яшчэ адзін курляндскі карабель — 24-гарматны «Кракадзіл» з 60-70 салдатамі. Да 1655 года насельніцтва курляндскай калоніі складала 150-200 вайскоўцаў, якія служылі для абароны фартоў, і некалькіх дзясяткаў купцоў, якія вялі гандаль з мясцовымі плямёнамі і кіравалі факторыямі.

Неўзабаве пасля гэтага, у лістападзе 1653 года, з Віндавы на Табага адплыў 45-гарматны карабель «Das Wappen der Herzogin von Kurland»[5], які прыбыў туды 20 мая 1654 года. На караблі прыбылі 25 афіцэраў, 124 салдаты і 80 сем'яў каланістаў (у прыватнасці латышскіх сялян і рамеснікаў, якім герцаг Якаб абяцаў даць вольную) для засялення Табага. Капітан Вілем Моленс абвясціў востраў «Новай Курляндыяй». Форт, пабудаваны на паўднёвым захадзе вострава, атрымаў назву Форт-Якаб, а горад, які атачаў яго, быў названы Якабштадт (Горад Якаба). Навакольная мясцовасць атрымала курляндскія назвы: Вялікі Курляндскі заліў, Заліў Якаба, Новая Мітава, Заліў Лібаў, Малы Курляндскі заліў. У першы ж год існавання калоніі пасяленцамі была пабудавана лютэранская царква. Каб калонія развівалася, герцаг Якаб загадаў стварыць на Табага плантацыі цукровага трыснягу, тытуню і кавы.

Праз пяць месяцаў, на востраве была заснавана другая галандская калонія, якая неўзабаве значна пераўзышлах курляндскую па колькасці насельніцтва. Курляндскіх каланістаў, пасля далучэння 120 новых, у 1657 годзе было 600 чалавек, а галандская калонія ў наступным годзе, пасля далучэння 500 французскіх пасяленцаў, дасягнула насельніцтва ў 1200 чалавек. Экспарт у Еўропу уключаў цукар, тытунь, каву, бавоўну, імбір, індыга, ром, какаву, чарапашыя панцыры, трапічных птушак і інш.

 
Курляндскі манумент

ЗаняпадПравіць

Герцагства Курляндскае знаходзілася ў сферы інтарэсаў Швецыі і Польшчы. У 1655 годзе шведская армія ўступіла на тэрыторыю герцагства і пачалася Паўночная вайна 1655-1660. У 1658-1660 гадах герцаг Якаб знаходзіўся ў шведскім палоне. На працягу гэтага перыяду калонія з гандлёвымі караблямі і факторыямі была захоплена больш шматлікімі галандскімі каланістамі. Галандскія пасяленцы атачылі Форт Якаб і вымусілі курляндскага губернатара Хуберта де Беверына здацца.

Курляндыя афіцыйна саступіла Новую Курляндыю 11 снежня 1659 года. Тое ж самае адбылося і з курляндскай калоніяй ў Гвінеі, галандскі флот з другой спробы пасля працяглай аблогі авалодаў Фортам-Якабам і ўзяў у палон губернатара Ота фон Штыля. Вайна скончылася Аліўскім пагадненнем (падпісаным каля Гданьска) у 1660 годзе, на падставе якога Табага быў вернуты Курляндыі.

Пасяленцы пакінулі Табага ў 1666 годзе, магчыма, пасля пірацкай атакі, якая адбылася ў гэтым годзе. У 1668 годзе курляндскі карабель паспрабаваў зноў заняць Форт Якаб, але быў спынены галандцамі. Табага быў адноўлены зноў толькі на кароткі перыяд у канцы праўлення Якаба са спробай ў 1680 годзе зноў заснаваць калонію. Ён пачаў аднаўляць флот і факторыі, але герцагства так і не дасягнула ранейшага росквіту. Востраў быў пакінуты з сакавіка 1683 па чэрвень 1686 года, і ў маі 1690 года, неўзабаве пасля таго, як востраў быў прададзены, курляндцы канчаткова пакінулі Табага, хаця губернатары працягвалі прызначацца да 1795 года. Манумент каля Курляндскага заліва адзначае месца паселішча.

З 1654 года таксама вяліся перамовы з папам Інакенціем Х па пытанні аб набыцці Курляндыяй калоній у Ціхім акіяне, але яны ні да чаго не прывялі, так як папа запатрабаваў, каб у гэтых калоніях дапускаліся толькі каталіцкія місіянеры[6]. Апошняй спробай Курляндскага герцагства стварыць калонію была пабудова паселішчы побач з сучасным Тока на Трынідадзе ў Карыбскім басейне.

Зноскі

  1. Jekabson-Lemanis, 2000
  2. Lennie M. Nimblett. Tobago: the Union with Trinidad 1889–1899: Myth and Reality (англ.) . — Bloomington, IN: Authorhouse, 2012. — С. 10. — 374 с. — ISBN 978-1-4772-3449-5.
  3. Jekabson-Lemanis, 2000, pp. 32—33
  4. Boomert, 2002, pp. 117—118
  5. Прататыпам карабля служыў англійскі флагман «Sovereign of the Seas».
  6. Яков Герцог Курляндии (1642-1681).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць