Валдэка Ратасеп (эст.: Valdeko Ratassepp; 3 верасня 1912, Ропка — 10 лютага 1977, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Эстонскай ССР (1962).

Валдэка Ратасеп
Дата нараджэння 3 верасня 1912(1912-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1977(1977-02-10) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Рудольф Ратасеп[d]
Маці Эльза Ратасеп[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0711587

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і акцёраў Рудольфа і Эльзы Ратасеп. Пасля заканчэння гімназіі, з 1932 па 1937 гады вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта, наведваў тэатральную студыю. З 1932 года выступаў на сцэне тэатра «Ванемуйнэ». У 1939—1940 гады быў памагатым адваката ў Таліне.

У 1940 годзе — сакратар Хар’юскага павятовага камітэта кампартыі Эстоніі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў артыстам Эстонскага дзяржаўнага нацыянальнага мастацкага ансамбля.

З 1944 года і да канца свайго жыцця працаваў акцёрам у Талінскім дзяржаўным акадэмічным тэатры драмы. Памёр у 1977 годзе. Пахаваны на Лясных могілках Таліна.