Валерый Іванавіч Жук

Валерый Іванавіч Жук (нар. 25 ліпеня 1949, в. Паўстынь, Слуцкі раён) — беларускі мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2005).

Валерый Іванавіч Жук
Дата нараджэння 25 ліпеня 1949(1949-07-25) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2005)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў у 1973 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. Настаўнічаў. 3 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1992 вучоны сакратар, з 2004 намеснік дырэктара.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аўтар кніг «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Беларуская скульптура малых форм» (1988), «Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 18—20 стагоддзяў. Станаўленне і тэндэнцыі развіцця» (2006), каталога «Валерый Шкаруба» (2007).

Узнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).

Літаратура правіць