Валерый Анатольевіч Малашка

Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 30 лістапада 1966, Гродна) — міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).

Валерый Малашка
міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[d]
15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017
Папярэднік Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна
Пераемнік Ірына Анатольеўна Касцевіч
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019
Папярэднік Васіль Іванавіч Жарко
Пераемнік Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне 30 лістапада 1966(1966-11-30) (57 гадоў)
Маці Эмілія Аляксандраўна Малашка[d]
Дзеці Антон Валер’евіч Малашка
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).

З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.

З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[2]. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама[3].

Старшыня Прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа»[4].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шклоўскай акругі № 90. Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[4].

Старшыня грамадскага аб’яднання «Магілёўская абласная федэрацыя барацьбы». Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд»[4].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022[5]), медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020[6])[4].

Зноскі

  1. а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-CNB-a574742&strq=l_siz=20
  2. Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 19 жніўня 2018.
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.08.2019.
  4. а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  6. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.

Спасылкі

правіць