Валерый Міхайлавіч Лапцэвіч
Валерый Міхайлавіч Лапцэвіч (20 студзеня 1939, Менск) — беларускі архітэктар.
Валерый Міхайлавіч Лапцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1974 па 1980 г. — галоўны інжынер у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы электравымяральных прыбораў у Віцебску (1968), карданных валаў у Гродне (1975), інжынерны корпус завода халадзільнікаў у Мінску (1972), блок цэха № 2 БелАЗа ў Жодзіне (1982), філіял Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах (1986), манумент «Курган Славы».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1972), дыпломам і прэміяй СА СССР за інжынерны корпус завода халадзільнікаў у Мінску (1978).
Зноскі
Літаратура
правіць- Лапцевич Валерий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)