Валерый Мікалаевіч Чэкман

Вале́рый Мікала́евіч Чэ́кман (Чакманас, літ.: Valerijus Čekmonas; 25 кастрычніка 1937, Чаркаская вобласць17 сакавіка 2004, Вільня) — літоўскі мовазнаўца, славіст.

Валерый Мікалаевіч Чэкман
Grigory Mikheev Portrait of Professor Valery Nikolaevich.jpg
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1937(1937-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 2004(2004-03-17) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

У 1955 годзе скончыў Кіеўскае сувораўскае вучылішча, у 1964 — Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларускай ССР, у 1979 пачаў чытаць лекцыі ў Віленскім дзяржаўным універсітэце, дзе ў 1982 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук, а праз тры гады — званне прафесара. У 1988—1999 гадах загадваў кафедрай славянскай філалогіі Віленскага ўніверсітэта. У 1995 годзе стаў галоўным рэдактарам часопіса «Slavistica Vilnensis».

Пахаваны на могілках у Кайранах[lt].

ДзейнасцьПравіць

З 2000 года быў дырэктарам Цэнтра даследаванняў культурных грамадаў Віленскага ўніверсітэта. Даследаваў узаемадзенне моў, гісторыю і культуру славянскіх народаў, сувязі беларускай і літоўскай моў.

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • «Гукі беларускай мовы» (1972, з Аляксандрам Падлужным)
  • «Исследования по исторической фонетике праславянского языка» («Даследаванні па гістарычнай фанетыцы праславянскай мовы», 1979)
  • «К социолингвистической характеристике польских говоров белорусско-литовского пограничья» («Да сацыялінгвістычнай характарыстыкі польскіх гаворак беларуска-літоўскага памежжа», 1982)
  • «Грамматические литуанизмы в польских периферийных говорах белорусско-литовского пограничья» («Граматычныя летувізмы ў польскіх перыферыйных гаворках беларуска-літоўскага памежжа», 1988)
  • «Славянские языки и славянские народы: истоки родства» («Славянскія мовы і славянскія народы: вытокі роднасці», 1985)
  • «Введение в славянскую филологию» («Уводзіны ў славянскую філалогію», 1988)
  • «Fonetyka i fonologia języka bialoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej» («Фанетыка і фаналогія беларускай мовы з элементамі агульнай фанетыкі і фаналогіі», 1988)
  • «Литовский язык для всех» («Літоўская мова для ўсіх», 1992—1993, падручнік у пяці частках, разам з Ірэнай Альжбетай Чакманене)

Зноскі

СпасылкіПравіць