Валерый Уладзіміравіч Драко
Валерый Уладзіміравіч Драко (нар. 19 мая 1946, в. Саўкова Капыльскага раёна) — беларускі педагог і палітык. Выдатнік народнай адукацыі.
Валерый Уладзіміравіч Драко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1946 (78 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Ленінскай сярэдняй школе, з 1960 па 1966 год — у Ляхавіцкім саўгасе-тэхнікуме. З 1969 года пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педінстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, затым дырэктарам школы Мінскага раёна.
Працаваў інспектарам школ Міністэрства адукацыі і ў апараце Урада Беларусі. Больш за 30 гадоў працаваў у сістэме дзяржаўнага кіравання, добра ведае праблемы адукацыі, навукі, культуры і г.д.
Працаваў старшым рэферэнтам, галоўным спецыялістам Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў, галоўным спецыялістам групы саветнікаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (1995—1996).
У 2006 годзе стаў першым сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі[1].
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Зноскі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі Архівавана 30 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Драко Валерий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. — М.: Завигар, 1999. — С. 93.