Валерый Уладзіміравіч Фокін

(Пасля перасылкі з Валерый Фокін)

Валерый Уладзіміравіч Фокін (руск.: Вале́рий Влади́мирович Фо́кин; нар. 28 лютага 1946, Масква, СССР) — савецкі і расійскі рэжысёр, акцёр і педагог. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага драматычнага тэатра Расіі (Александрынскага тэатра) з 2003 года.

Валерый Уладзіміравіч Фокін
Род дзейнасці драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр, тэатральны педагог, педагог, кінарэжысёр
Дата нараджэння 28 лютага 1946(1946-02-28) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. Станіслаўскага (1987) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1994, 2000, 2003).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 лютага 1946 гады ў Маскве. У 1970 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Б. Я. Захавы і М. Р. Тэр-Захаравай).

З 1970 па 1985 гады — рэжысёр МДТ «Сучаснік». Паралельна з працай у «Сучасніку» ставіў спектаклі ў іншых маскоўскіх тэатрах: «Вечары на хутары каля Дзіканькі» паводле Гогаля (ЦДТ, 1976), «З вясной я вярнуся да цябе» А. М. Казанцава (студыя А. П. Табакова, 1978). З 1985 па 1991 год узначальваў Маскоўскі драматычны тэатр імя М. Н. Ярмолавай.

У 1991 годзе стаў мастацкім кіраўніком і генэральным дырэктарам Творчага цэнтру ім. Ус. Меерхольда, з верасня 2011 года з’яўляецца Прэзідэнтам ЦІМ.

З 2003 года — мастацкі кіраўнік Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу.

Ставіў спектаклі ў Польшчы, Венгрыі, Германіі, Швейцарыі, Фінляндыі, ЗША.

Са студзеня 2012 г. сябра «Народнага штаба» (па Маскве) кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна. 6 лютага 2012 года быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты РФ і дзейнага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна.

11 сакавіка 2014 г. падпісаў зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ У. У. Пуціна ва Украіне і ў Крыме.