Валерый Станіслававіч Леванеўскі

(Пасля перасылкі з Валеры Леванеўскі)

Вале́рый Станісла́вавіч Леване́ўскі (15 жніўня 1963 г., Гродна) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення[1].

Валерый Станіслававіч Леванеўскі
Партрэт
Род дзейнасці палітык, прадпрымальнік
Дата нараджэння 15 жніўня 1963(1963-08-15) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Сайт levonevsky.org

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям'і.[2] У 1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе. У 1980 годдзе пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў. У 19811983 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі[3].

Скончыў з адзнакай ПТВ-49 хімікаў (Гродна, 1985), чатыры курса Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[3].

19851991 гг. — рэгуліроўшчык радыёапаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна.

1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гродзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гродзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў.

З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» [4]. Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.[5][6]

Быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі (1998-2000), сябрам яе палітрады[7].

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь[8]. Зняў сваю кандыдатуру [9][10] з-за змен у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 [11])

20042006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.[1]

Крымінальная справаПравіць

Напярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:[12]

прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне

Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта

1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.[13]

3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валерый Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). На 13 сутак арышту быў асуджаны сын Леванеўскага — Уладзімір[14]

3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) .[14]

7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскавана ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.[14][15][16]. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.[17]. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта».

14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання.

18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы [18].

4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.[19].

12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц [20].

21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.[21]

21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) [22].

21 ліпеня 2004 года — Валерый Леванеўскі аб'яўляе галадоўку ў СІЗА [23].

27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку [24].

28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і яго сына зняты абвінавачванні па ст.342 КК РБ [25].

1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.[26]

16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскаму тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.[27]

7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.[28]

16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.[29]

Сям'яПравіць

Жанаты, чацвёра дзяцей.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://amnesty.org.ru/node/781
  2. Аўтабіяграфія на афіцыйным сайце Леванеўскага В. С.
  3. 3,0 3,1 [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл.Л.А.Андросік, В.Ф.Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)]
  4. Бюлетэнь «Прадпрымальнікі» (інтэрнэт-версія)
  5. Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
  6. Комиссия Гродненского Северного избирательного округа отказала в регистрации инициативной группе Валерия Левоневского
  7. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл.Л.А.Андросік, В.Ф.Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.118)]
  8. НА ПОСТ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ ПРЕТЕНДУЮТ 25 ЧЕЛОВЕК
  9. ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СТАЧКОМА ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ В.ЛЕВОНЕВСКИЙ ВЫБЫВАЕТ ИЗ ПРЕДВЫБОРНОЙ ГОНКИ — ИК «БелаПАН»
  10. В ПОДДЕРЖКУ ПОТЕНЦИАЛЬНОГО КАНДИДАТА В ПРЕЗИДЕНТЫ ВАЛЕРИЯ ЛЕВОНЕВСКОГО СОБРАНО 19 ТЫСЯЧ ПОДПИСЕЙ — ИК «БелаПАН»
  11. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20
  12. Беларусь: Валерий Левоневский и Александр Васильев попали в тюрьму за публикацию стихотворения
  13. Арестован Валерий Левоневский
  14. 14,0 14,1 14,2 В Гродно ищут поэта Чуковского — газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии"
  15. Сотрудники КГБ и ОМОН взяли штурмом квартиру Валерия Левоневского (фото)
  16. Фоторепортаж с обыска квартиры Левоневского
  17. Тотальная «зачистка» в Гродно
  18. Меру стрымання для Леванеўскага пакінулі без змен — два месяцы ў СІЗА — Радыё Свабода
  19. Валерию Левоневскому впервые разрешили встретиться с женой
  20. Валерый Леванеўскі будзе сядзець за кратамі да 15 жніўня
  21. Марина Левоневская: «Остановите расправу над моим мужем!»
  22. Новая крымінальная справа распачата ў Гродна супраць Валерыя Леванеўскага, яго сына і сям'і Васільевых — Радыё Свабода
  23. Валерий Левоневский объявил голодовку
  24. Валерий Левоневский прекратил голодовку
  25. Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу
  26. Российские музыканты присоединились к акции «Международной Амнистии» в защиту узников совести в Белоруссии — Другие берега
  27. ВАЛЕРИЮ ЛЕВОНЕВСКОМУ ВНОВЬ ПРОДЛЕН СРОК ПРЕБЫВАНИЯ ПОД СТРАЖЕЙ — ИК «БелаПАН»
  28. Прысуд суда Ленінскага раёна г. Гродна
  29. Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента аб становішчы ў Беларусі на розных мовах

ЛітаратураПравіць

  • Хто ёсць хто ў Беларусі / укл.Л.А.Андросік, В.Ф.Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)УДК 32 ББК 92.2 Х 97.