Валянціна Ігнацьеўна Верас
Валянціна Ігнацьеўна Верас (2 студзеня 1959, в. Вялікія Чучавічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Валянціна Ігнацьеўна Верас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1959 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася 2 студзеня 1959 года ў в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык хіміі і біялогіі.
Працавала загадчыкам дзіцячага сада в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; настаўнікам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Вялікачучавіцкай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўлялася дэпутатам Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага, дваццаць шостага скліканняў.
Лаўрэат прэміі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта «Чалавек года — 2010».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Правіць
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё Правіць
Мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)