Валянціна Аляксееўна Лянькова
Валянціна Аляксееўна Лянько́ва[1] (руск.: Валентина Алексеевна Ленькова; 2 чэрвеня 1919) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1973).
Валянціна Аляксееўна Лянькова | |
---|---|
руск.: Валентина Алексеевна Ленькова | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1919 (105 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сяле Азяркі Тульскай губерні (Цёпла-Агароўскі раён Тульскай вобласці). У 1941 годзе скончыла Алма-Ацінскі зоаветэрынарны інстытут (сучасны Казахскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт). З 1948 года працавала ў Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1966—1987 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па этыялогіі, дыягностыцы і прафілактыцы інфекцыйных захворванняў сельскагаспадарчых жывёл.
Сярод апублікаванага:
- Силосные закваски из местных штаммов молочнокислых бактерий: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата ветеринарных наук / М-во сельского хозяйства СССР. Киргиз. с.-х. ин-т. — Фрунзе: [б. и.], 1958. — 15 с.; 21 см.
- Энтеротоксемия телят, обусловленная CLOSTRIDIUM PERFRINGENS: автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук: 803 / Ленькова Валентина Алексеевна. — Москва, 1972.
- Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. — Мн., 1974. (разам з В. І. Ляньковым).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Лянькова Валянціна Аляксееўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 238. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лянькова Валянціна Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Ленькова, Валентина Алексеевна (доктор ветеринарных наук; род. 1919)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі