Валянціна Іванаўна Гаявая
Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка , Валгаградская вобласць) — беларускі харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1].
Валянціна Іванаўна Гаявая | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | харэограф |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС у Ленінградзе (1965). З 1967 года мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.
ТворчасцьПравіць
У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1].
Узнагароды і прэмііПравіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за пастаноўкі «Па старонках Полацкага сшытка», «Бывай, XX стагоддзе!».
- Медаль Францыска Скарыны (1996).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Валентина Гаевая: Борис Моисеев до сих пор не может забыть, что я его не взяла в «Хорошки» Архівавана 21 студзеня 2012. (руск.)