Валянціна Мікалаеўна Бібіла
Валянціна Мікалаеўна Бібіла (нар. 6 жніўня 1949, в. Нацавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1996), прафесар (2003).
Валянціна Мікалаеўна Бібіла | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1996) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 6 жніўня 1949 года ў в. Нацавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1975 годзе скончыла юрыдыячны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 1978 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Крымінальны працэс».
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1978, юрыдычны факультэт, кафедра крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: судовы лад; крымінальны працэс; агульная тэорыя права; гісторыя дзяржавы і права.
Узнагароды
правіць- нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» (2009),
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2009),
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Социально-правовые основы правосудия по уголовным делам : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.09 / Бибило Валентина Николаевна. — Минск, 1995.
- Бібіла Валянціна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 352.
- Бібіла Валянціна Мікалаеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаунага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 27.
- Бібіла Валянціна Мікалаеўна // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Минск, 2015. — С. 120.
- Бибило Валентина Николаевна // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 122.
- Бибило Валентина Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 384.