Валянцін Іванавіч Байдак

Валянці́н Іва́навіч Байда́к (нар. 22 красавіка 1952, в. Леднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі (19921994).

Валянцін Іванавіч Байдак
Сцяг Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Сцяг
16 студзеня 1992 — 28 лістапада 1994
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Пераемнік Пётр Казлоў
Нараджэнне 22 красавіка 1952(1952-04-22) (71 год)
Адукацыя Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1969 годзе вучнем фрэзероўшчыка на Мінскім заводзе металаканструкцый. Стаўшы дыпламаваным спецыялістам, працаваў старшым прадаўцом, затым загадчыкам крамы № 1 Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1977—1979 гадах служыў у радах Савецкай арміі. Дэмабілізаваўшыся, вярнуўся на ранейшую працу, у 1983 годзе стаў намеснікам дырэктара, а ў 1984 годзе — дырэктарам Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1987 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка Упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама, якое ўзначаліў у 1991 годзе.

З 4 снежня 1992[1] па 28 лістапада 1994[2] года быў міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь.

Пасля працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, генеральным дырэктарам КВУП «Мінскхлебпрам».

З 2 лютага 2011 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, з лютага 2013 па 2019 год — генеральны дырэктар ААТ «ЦУМ-Мінск».

Зноскі