Валянцін Іванавіч Пакроўскі
Валянцін Іванавіч Пакроўскі (1 красавіка 1929, Іванава (Расія) — 29 кастрычніка 2020, Масква) — савецкі і расійскі інфекцыяніст і эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1982, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991—2013), Расійскай акадэміі навук (2013). Замежны член НАН Беларусі (2000), ганаровы член Расійскай акадэміі адукацыі (2004).
Валянцін Іванавіч Пакроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 2020 (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, інфекцыяніст, эпідэміёлаг |
Навуковая сфера | эпідэміялогія[1], медыцына[1] і інфекталогія[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Emmanuel Steinschneider[d] і Q53249464? |
Вядомыя вучні | N. I. Briko[d], Viktor Maleyev[d] і Генадзь Рыгоравіч Анішчанка |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1952), дзе працаваў у 1955—1964. З 1965 — загадчык кафедры, з 1971 — дырэктар Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі. У 1987—1992 — прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1992—2006 — Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, адначасова ў 1997—2008 — загадчык кафедры Маскоўскай медыцынскай акадэміі ім. І. М. Сечанава. З 2001 — галоўны пазаштатны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.
У 1989—1991 — народны дэпутат СССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўны напрамак навуковых даследаванняў — распрацоўка прынцыпаў тэрапіі інфекцыйных хворых і праблем эпідэміялогіі. Даследаваў асновы рацыянальнага прымянення антыбіётыкаў, сродкаў неадкладнай тэрапіі. Абгрунтаваў і ўкараніў у клініку інфекцыйных хвароб метады інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі. Унёс уклад у барацьбу з эпідэміямі інфекцыйных хвароб (чума, халера, менінгакокавая інфекцыя) у розных раёнах Расіі і замежных краін. Пад яго кіраўніцтвам разгорнуты фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па праблемах СНІДу.
Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 30 манаграфій, падручнікаў, больш за 20 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1997) за цыкл работ па этыялагічнай дыягностыцы, клініцы і этыятропнай тэрапіі невядомых раней інфекцыйных захворванняў (мікаплазма-пнеўманія інфекцыя, легіянелёз, пнеўмацыстоз, ротавірусная інфекцыя). Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі: за распрацоўку метадаў лячэння халеры і іншых вострых кішачных інфекцый (1996), за распрацоўку пептыднага прэпарата «Імунафан» і яго практычнае прымяненне ў патагенетычным тэрапіі (1999), за стварэнне камплекта міждысцыплінарных падручнікаў «Инфекционные болезни».
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Леніна (1986), «За заслугі перад Айчынай» II (1999) і III (1994) ступеняў, медалямі.
Асноўныя працы
правіць- Микоплазма пневмонии — инфекция. М., 1978 (у суаўт.).
- Приобретенный иммунитет и инфекционный процесс. М., 1979 (у суаўт.).
- СПИД: синдром приобретенного иммунодефицита. М., 1988 (у суаўт.).
- Стрептококки и стрептококкозы. М., 2006 (у суаўт.).