Валянцін Мікалаевіч Салаўёў

беларускі акцёр (нар. 1956)
(Пасля перасылкі з Валянцін Салаўёў)

Валянцін Мікалаевіч Салаўёў (нар. 20 студзеня 1956, Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.

Валянцін Мікалаевіч Салаўёў
Дата нараджэння 20 студзеня 1956(1956-01-20) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У БДТ-2 з 1986 года пасля заканчэння БДТМІ. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае ролі сацыяльных герояў. Унутраны драматызм, эмацыйная насычанасць, уменне раскрыць сутнасць вобраза. Удзел у міжнародных тэатральных фестывалях «Белая вежа» (2004, г. Брэст) і Турцыі (2004, Трабзон) са спектаклем «Бацька» А. Стрындберга, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2005, г. Гомель) са спектаклем «Кацярына Іванаўна» А.Андрэева. Спектакль «Шагал…Шагал…» У.Драздова — на міжнародных тэатральных фестывалях у Англіі, Шатландыі, Францыі, Германіі, Расіі, Малдове, ЗША.

З 1986 па 2012 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 2013 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску[1].

Рэпертуар правіць

  • «Несцерка» А. Вольскага — Несцерка, Суддзя,
  • «Памінальная малітва» Р. Горына — Тэўе,
  • «От, цо да!» С. Яновіча — Тарашкевіч,
  • «Васа» М. Горкага — Прохар,
  • «Млын» А. Дударава — Палкоўнік,
  • «Падзея» У. Набокава — Рэўшын,
  • «Жанчына ў пяску» Кобэ Абэ — Дзюмпэй,
  • «Кракаўскі студэнт» Г. Марчука — Лука Скарына,
  • «Прымакі» Янкі Купалы — Максім Кутас і інш.

Акцёрскую працу ў рэпертуарным тэатры сумяшчае са здымкамі ў кіно і ўдзелам у спектаклях «Заслужанага калектыву рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • медаль Францыска Скарыны (2006),
  • медаль «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006),
  • Лаўрэат прэміі імя В. Дуніна-Марцінкевіча і прыза «Натхненне» (2008),
  • «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (2012).

Зноскі

  1. Валянцін САЛАЎЁЎ - РТБД . rtbd.by. Праверана 2 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць