Варажскае зледзяненне

Варажскае зледзяненне — адно з самых старажытных зледзяненняў у Еўропе. Вылучана Л. М. Вазнечуком у 19611965 гадах як зледзяненне, якое ўкрывала амаль усю Паўночную Еўропу. Атаясамлівалася з першым з 2 міндэльскіх зледзяненняў, з 1971 — з нараўскім зледзяненнем. З 1990-х гадоў з варажскім зледзяненнем звязваюць варажскі гарызонт эаплейстацэну, які адпавядае скандынаўскаму зледзяненню.

У час варажскага зледзянення адбылася змена палеамагнітных эпох: адмоўна намагнічаныя пароды эпохі Матуяма змяніліся дадатна намагнічанымі пародамі сучаснай эпохі Брунас каля 730 тысяч гадоў назад.

На тэрыторыі Беларусі азёрныя і рачныя адклады варажскага зледзянення (алеўрыты, супескі, пяскі з рэшткамі арктабарэальных раслін) найбольш пашыраны на Палессі.

Літаратура правіць