Васільеўскі сельсавет (Добрушскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Васільеўка.

Васільеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Васільеўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 654
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2333
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 17 лютага 1972 года скасаваны пасёлак Ягаднае[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. У 1987 годзе скасаваныя пасёлкі Арол і Чырвоны Рог[3]. 1 снежня 2009 года Васільеўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Церахоўскага пассавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[5], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 населеныя пункты: вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.