Васілька Брачыславіч
Васілька Брачыславіч (XII ст. — пасля 1180) — князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (зг. 1180).
Васілька Брачыславіч | |
---|---|
Смерць | не раней за 1180 |
Бацька | Брачыслаў |
Адзіны раз згаданы без тытула пад 1180 годам Іпацьеўскім летапісам, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, полацкім Усяславам Васількавічам з атрадамі ліваў і літоўцаў, лагожскім князем Усяславам Мікулічам, князем Андрэем Валодшычам і яго пляменнікам Ізяславам удзельнічаў у вялікім паходзе на Друцк. Відавочна, як і іншыя згаданыя князі быў у сферы ўплыву чарнігаўскіх князёў Ольгавічаў, што варагавалі са смаленскімі князямі.
Ст҃ослав же [...] самъ сн҃мъ с Володимѣромъ поиде Новоугородоу Великомоу . сдоумав же Ӕрославъ съ Игоремь . поидоста . къ Дрьютьскоу . поємше с собою Половцѣ . а Всеволода Игорева брата . ѡставиша в Черниговѣ . и Ѡлга Ст҃ославича . и придоша Полотьскии кнѧзи . въ стретениє помагающе Ст҃ославоу . Василковича . Брѧчьславъ . изъ Витебьска . братъ єго Всеславъ с Полочанъı . с ними же бѧхоуть и Либь . и Литва Всеславъ Микоуличь . из Логажеска . Андрѣи Володьшичь . и сн҃овець єго Изѧславъ . и Василко Брѧцьславичь . снемшесѧ вси поидоша мимо Дрьютьскъ . [...]
Болей нічога пра Васільку Брачыславіча не вядома, толькі даследчыкі прапануюць розныя атаясненні яго з іншымі асобамі, вядомымі з крыніцы тым або блізкім часам. У тым ліку, Васільку прапануюць лічыць сынам згаданага ў гэтым самым паходзе віцебскага князя Брачыслава Васількавіча.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).