Васіль Іванавіч Мялешка

Васіль Іванавіч Мяле́шка[1] (15 сакавіка 1921(1921-03-15), Томск5 верасня 2004(2004-09-05), Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1990).

Васіль Іванавіч Мялешка
Дата нараджэння 15 сакавіка 1921(1921-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 2004(2004-09-05) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Павел Алегавіч Лойка
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ. У 1956—1991 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.

У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI — ХVІII вв.)» (1975) В. І. Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-грашовых адносін у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў 1-ай пал. 18 ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў[2].

Таксама В. І. Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI — ХVІII вв.» (1982) ён прааналізаваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціўленне (скаргі, адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736—1754) і Крычаўскім старостве (1740—1744)).

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы (у суаўтарстве). — Мн., 1988.
  • Сялянскі важак і заступнік (у суаўтарстве). — Мн., 1990.
  • І ўзняўся люд просты (у суаўтарстве). — Мн., 1992.

Крыніцы

правіць
  1. БелЭн 2000.
  2. Белазаровіч…

Літаратура

правіць