Васіль Іванавіч Сянкевіч

Васіль Іванавіч Сянкевіч (19 сакавіка 1959, вёска Асіпавічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998).

Васіль Іванавіч Сянкевіч
Дата нараджэння 19 сакавіка 1959(1959-03-19) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1980), з 1980 года працуе ў ім, з 1992 года — загадчык кафедры. Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі беларускай, польскай і рускай моў.

Навуковыя працы правіць

  • «Семантыка і прагматыка беларускай мовы» (1995)
  • «Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучання» (2001), у суаўтарстве

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).