Васіль Вячаслававіч Уткін

расійскі спартыўны журналіст і тэлекаментатар, тэле- і радыёвядучы, блогер, шоумен і акцёр

Васіль Вячаслававіч Уткін (6 сакавіка 1972(1972-03-06), Балашыха, Маскоўская вобласць19 сакавіка 2024(2024-03-19), Масква[1]) — расійскі спартыўны журналіст і тэлекаментатар, тэле- і радыёвядучы, блогер, шоумен і акцёр.

Васіль Вячаслававіч Уткін
руск.: Василий Вячеславович Уткин
Род дзейнасці спартыўны журналіст, каментатар, акцёр, пісьменнік, гулец у інтэлектуальныя гульні, тэлевядучы, радыёвядучы, галоўны рэдактар, ютубер, тэлепрадзюсар
Дата нараджэння 6 сакавіка 1972(1972-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2024(2024-03-19) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Сайт vasiliyutkin.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў вядомасць у сярэдзіне 1990-х гадоў як футбольны каментатар НТБ і «НТБ-Плюс» і спартыўны журналіст, будучы вядучым тэлеперадачы «Футбольны клуб», якую да апошніх дзён жыцця выпускаў на ўласным YouTube-канале[2]. Лаўрэат прэміі «ТЭФІ» ў намінацыі «Найлепшы спартыўны каментатар» у 2004 і 2005 гадах.

З 1 верасня 2010 года[3] па 31 жніўня 2015 года з’яўляўся галоўным рэдактарам спартыўных каналаў «НТБ-Плюс». З 2014 па 2015 год вёў забаўляльнае гульнявое шоу «Вялікае пытанне» на тэлеканале СТС. З 1 лістапада 2015 па 5 лютага 2016 года — супрацоўнік тэлеканала «Матч ТВ». З 3 сакавіка 2016 года па 13 мая 2017 года — каментатар тэлеканала Eurosport[4].

Былы саўладальнік партала sports.ru[5]. У якасці акцёра супрацоўнічаў з «Квартэтам І»[6]. 15 ліпеня 2016 года быў прызначаны крэатыўным дырэктарам сеткі пабаў «Джон Дон»[7]. З’яўляўся ўладальнікам медыяфутбольнага клуба «Эгрысі»[8].

19 сакавіка 2024 года Уткіна экстрана даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне гарадской клінічнай бальніцы № 1 імя Пірагова. Урачы дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць. Уткіна падключылі да апарата ШВЛ, але рэанімацыйныя дзеянні не прынеслі выніку і ён памёр[9][10][11].

Зноскі правіць

  1. а б Умер Василий Уткин — 2024. Праверана 19 сакавіка 2024.
  2. Василий УТКИН: "Даже не предполагал, что футбол способен причинять такие страдания". Известия (15 ліпеня 2000).
  3. Уткин назначен главным редактором спортивных каналов «НТВ-Плюс» Архівавана 29 кастрычніка 2013. // televesti.ru, 31.08.2010
  4. Василий Уткин стал комментатором телеканала Eurosport. RT на русском. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 сакавіка 2016.
  5. Рунетология: генеральный директор Sports.ru Дмитрий Навоша (4 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 21 снежня 2011.
  6. Вася — великий.
  7. Василий Уткин стал креативным директором сети пабов. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2016. Праверана 15 ліпеня 2016.
  8. Умер Василий Уткин. Комментатору было 52 года. Sports.ru (19 сакавіка 2024). Праверана 19 сакавіка 2024.
  9. Умер Василий Уткин.
  10. Умер спортивный журналист и комментатор Василий Уткин (руск.). Матч ТВ (19 сакавіка 2024). Праверана 19 сакавіка 2024.
  11. Не стало Василия Уткина. Чёрный день для российского футбола.