Васіль Мікалаевіч Шлапуноў

Васіль Мікалаевіч Шлапуноў (30 ліпеня 1932, в. Белая Дубрава, Касцюковіцкі раён, БССР — 4 жніўня 2021) — беларускі вучоны ў галіне кормавытворчасці. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1999), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1989).

Васіль Мікалаевіч Шлапуноў
Дата нараджэння 30 ліпеня 1932(1932-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 2021(2021-08-04) (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 ліпеня 1932 года ў в. Белая Дубрава (цяпер — Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць). У 1960 годзе скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

У 1950—1951 гадах працаваў участковым аграномам у Мастоўскай МТС Гродзенскай вобласці, у 1953—1955 гадах у Касцюковіцкай МТС Магілёўскай вобласці. У 1955—1959 гадах памочнік загадчыка, загадчык Давід-Гарадоцкага дзяржсортаўчастка Брэсцкай вобласці. У 1960—1961 гадах начальнік Пінскай райсельгасінспекцыі, галоўны дзяржаўны інспектар па закупках сельгаспрадуктаў па Мінскім раёне.

З 1964 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1970—2000 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства. З 2001 года загадчык аддзела, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве[1].

Памёр 4 жніўня 2021 года[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы ў галіне кормавытворчасці. Распрацаваў навукова абгрунтаваныя тэхналогіі вырошчвання кукурузы ў Беларусі (аптымізацыя срокаў і гушчыні пасеву, сістэмы прымянення ўгнаенняў, апрацоўкі глебы, аховы ад пустазелля, тэрміны ўборкі), навуковыя прынцыпы фарміравання і тэхналогіі вырошчвання 2-3-укосных высокапрадуктыўных аграфітацэнозаў аднагадовых траў. Прапанаваны занальныя сістэмы і тэхналогіі вырошчвання прамежкавых пасеваў (азімых, падсяўных, пажніўных). Удасканаліў сістэмы вытворчасці расліннага бялку для жывёлагадоўлі. Вывучаў заканамернасці фарміравання ўраджаю і змены пажыўных уласцівасцей азімага і яравога рапсу, азімай сурэпіцы, гарчыцы белай, рэдзькі маслічнай у залежнасці ад агракліматычных рэсурсаў, сістэмы ўгнаенняў, гушчыні травастояў, апрацоўкі глебы і іншых фактараў.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, аўтар 16 гібрыдаў кукурузы, раяніраваных у Беларусі, 2 сартоў суданскай травы і сорту рэдзькі маслічнай Ніка.

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Полевое кормопроизводство. 2-е изд. Мн.: Ураджай, 1991.
  • Кукуруза. Мн.: Беларуская навука, 1999 (в соавт.).
  • Производство грубых кормов. Кн. 1-2. Торжок: ООО «Вариант», 2002 (в соавт.).
  • Кормопроизводство. Мн.: ИВЦ Минфина, 2006 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі

правіць