Васіль Рыгоравіч Пяроў
Васіль Рыгоравіч Пяроў (2 або 4.1.1834, Табольск — 10 чэрвеня 1882) — рускі жывапісец і графік. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Акадэмік жывапісу (1866), прафесар (1870).
Васіль Рыгоравіч Пяроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1833 (2 студзеня 1834)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая (10 чэрвеня) 1882[1] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q120692888? |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў | Сяргей Канстанцінавіч Заранка |
Уплыў на | Pavel Vlasov[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Арзамаскай школе жывапісу (1846-49, з перапынкамі), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1853-61) у С. К. Заранкі, з 1871 года выкладчык гэтага вучылішча. На пенсію АМ быў за мяжой (1862-69). У ранніх творах выкрываў недахопы тагачаснага грамадства: «Прыезд станавога на следства» (1857), «Першы чын» (1860). У пазнейшых творах надаваў амаль гратэскавую сацыяльную характарыстыку носьбітам грамадскага зла ў прыгонніцкай Расіі («Пропаведзь на вёсцы», «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень», абодва 1861; «Чаяванне ў Мыцішчах», 1862; «Прыезд гувернанткі ў купецкі дом», 1866; «Манастырская трапеза», 1865-75). Цяжкае жыццё сялян і гараджан адлюстраваў у творах «Сляпы музыка» (1864), «Праводзіны нябожчыка» (1865). «Тройка» (1866), «Тапельніца» (1867), «Апошні шынок ля заставы» (1868).
Зноскі
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).