Васіль Савіч Дрыбінцаў

Васіль Савіч Дрыбінцаў (27 лютага 186425 красавіка 1926, Панчава) — рускі грамадскі дзеяч і палітык, член IV Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні.

Васіль Савіч Дрыбінцаў
Vasily S. Dribintsev.jpeg
Дата нараджэння 27 лютага 1864(1864-02-27)
Дата смерці 25 красавіка 1926(1926-04-25) (62 гады)
Месца смерці Панчава, Югаславія (цяпер Сербія)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род дзейнасці член IV Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны III ступені
3-й ст.

БіяграфіяПравіць

Старавер-паповец. З купецкай сям'і, патомны ганаровы грамадзянін. Землеўладальнік Рагачоўскага павета (4200 дзесяцін, з іх 2500 пры маёнтку Дуравічы).

Пасля заканчэння Навазыбкаўскага рэальнага вучылішча дапамагаў бацьку ў гандлі лесам і хлебам. У 1890 годзе пасяліўся ў Дуравічах, дзе заняўся сельскай гаспадаркай і грамадскай дзейнасцю.

Быў галосным Магілёўскага губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі (з 1903), ганаровым міравым суддзёй па Рагачоўскаму павету (з 1904) і Гомельскага павету (з 1910), ганаровым папячыцелем Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Быў членам землеўпарадкавальнай камісіі і старшынёй таварыства сельскай гаспадаркі. У 1911 годзе, з увядзеннем земства ў Заходнім краі, быў абраны старшынёй Рагачоўскай павятовай земскай управы і захаваў гэтую пасаду пасля абрання ў Думу.

У 1912 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю акцябрыстаў, пасля яе расколу — у групу земцаў-акцябрыстаў. Уваходзіў у Савет старэйшын Думы. Быў таварышам старшыні фінансавай камісіі, а таксама членам камісій: па народнай адукацыі, па мясцовым самакіраванні, па стараверскіх справах і аб святкаванні 300-годдзя дома Раманавых. Быў членам Прагрэсіўнага блока.

У гады Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Усерасійскага земскага саюза. 9 сакавіка 1917 года, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны камісарам Часовага камітэта Дзяржаўнай думы і Часовага ўрада ў Магілёўскай губерні. 4 мая 1917 года ўвайшоў у склад Нарады для распрацоўкі фінансавага плана пераўтварэння пад старшынствам міністра фінансаў.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі - у эміграцыі ў Югаславіі. Жыў у Панчаве.

Памёр у 1926 годзе ў панчаўскім шпіталі. Быў жанаты.

УзнагародыПравіць

КрыніцыПравіць

  • 4-й созыв Государственной думы:Худож. фототип. альбом с портретами и биографиями. — СПб.: Изд. Н. Н. Ольшанскаго, 1913.
  • Государственная дума Российской империи: 1906-1917. — М.: РОССПЭН, 2008.
  • Незабытые могилы: российское зарубежье: некрологи 1917-1997: в 6 т./ Российская гос. б-ка. Отд. лит. рус. зарубежья ; сост. В. Н. Чуваков ; под ред. Е. В. Макаревич. М.: Пашков дом, 1999. — Т.2: Г—З. — С. 425. — 647с. — 1000 экз.— ISBN 5-7510-0170-2 (т.2).