Васіль Сцяпанавіч Серафімаў

Васіль Сцяпанавіч Серафімаў (нар. 19 студзеня 1897, в. Забелле, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 1972) — беларускі эканаміст, палітычны дзеяч і дзяржаўны дзеяч, арганізатар адукацыі, краязнавец. Кандыдат эканамічных навук (1952), дацэнт (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Сцяпанавіч Серафімаў
Дата нараджэння 19 студзеня 1897(1897-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1972
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч, краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны факультэт, гістарычнае аддзяленне, 1925), курсы дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК УКП(б) (1951).

Працаваў у Бабруйскім акруговым аддзеле адукацыі (1925—1926), Мінскім акруговым палітпрасвеце (1926—1927), Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1927—1930), АН БССР (1930—1933), Дзяржаўным навукова-даследчым аўтадарожным інстытуце Галоўнага ўпраўлення шашэйных і грунтавых дарог і аўтатранспарту БССР, Горацкай МТС (1933—1935), Горацкім райкаме КПБ (1935—1937), Народным камісарыяце асветы БССР (1937), СШ № 27 г. Віцебска (1939), Віцебскім абкаме КПБ (1939—1941, 1946—1952), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1952—1972, дацэнт, загадчык кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1952—1958 — дырэктар інстытута).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; краязнаўства.

Друкаваўся ў часопісе «Наш край». У 1960-х гадах напісаў успаміны пра Янку Купалу (друкаваліся ў часопісе «Полымя»).

Узнагароды правіць

Ордэны Чырвонай Зоркі (1942, 1967), Айчыннай вайны II ступені (1944), «Знак Почета» (1949) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Вопросы социалистической индустриализации в трудах И. В. Сталина : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Серафимов В. С. — Москва, 1951.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Серафімаў Васіль Сцяпанавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 10—11.
  • Серафімаў Васіль Сцяпанавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 216—217.
  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.