Васіль Сяргеевіч Ярмоленка
Васіль Сяргеевіч Ярмоленка (нар. 6 мая 1985) — беларускі музыка, гітарыст і бас-гітарыст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, былы удзельнік гуртоў «Мутнаевока» і «Голая Манашка», таксама граў у гурце «Unia». Палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Васіль Ярмоленка | |
---|---|
Поўнае імя | Васіль Сяргеевіч Ярмоленка |
Дата нараджэння | 6 мая 1985 (39 гадоў) |
Краіна | Беларусь |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, палітычны вязень |
Жанр | альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк, фолк-рок |
Калектыў | Мутнаевока, Голая Манашка, Unia |
Супрацоўніцтва | Кацярына Ваданосава |
Біяграфія
правіцьВасіль Ярмоленка ўдзельнічаў у шэрагу музычных праектаў: выступаў у складзе беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, граў у гуртах «Мутнаевока», «Голая Манашка» і «Unia».
Пасля падзей 2020 года далучаўся да ўдзелу ў дваровых канцэртаў, якія ладзіла Кацярына Ваданосава. Музыкі давалі канцэрты ў дварах у наступным складзе: Кацярына Ваданосава (спевы, гітара), Ганна Лепяшкевіч (цымбалы), Васіль Ярмоленка (гітара, бас-гітара), таксама да іх далучалася дачка Кацярыны Стэфанія (скрыпка)[2].
Палітычны пераслед
правіцьВасіль Ярмоленка быў затрыманы 25 студзеня 2022 года, пасля чаго змешчаны ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, у той жа дзень таксама была затрымана яго сяброўка Таццяна Гацко. Пасля затрымання ў адным з тэлеграм-каналаў з’явілася відэа з Ярмоленкам, з якога вынікала, што ён затрыманы за ўдзел у акцыях у жніўні 2020[3].
15 лютага 2022 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Ярмоленка і Гацко былі прызнаны палітычнымі зняволеннымі[4].
Праз амаль тры месяцы пасля затрымання, 22 красавіка 2022, Ярмоленка і Гацко былі асуджаны па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020, абодвум прысудзілі па тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пасля агучвання прысуду Ярмоленка і Гацко былі вызвалены да моманту прызначэння месца адбыцця пакарання[5].
Зноскі
- ↑ ВАСІЛЬ ЯРМОЛЕНКА (бел.)
- ↑ Кацярына Ваданосава зладзіла амаль сямейны канцэрт Архівавана 5 кастрычніка 2022. (бел.)
- ↑ Затрыманы беларускі музыка Васіль Ярмоленка (бел.)
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (бел.)
- ↑ Палітвязні Ярмоленка і Гацко асуджаныя да трох год «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту (бел.)