Васіль Фёдаравіч Маркоўкін

Васі́ль Фёдаравіч Маркоўкін (1 верасня 1938, с. Амеліна, Фролаўскі раён, Сталінградская вобласць, РСФСР — 29 кастрычніка 2010, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (19941996), генерал-маёр.

Васіль Фёдаравіч Маркоўкін
Сцяг Начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь Сцяг
26 верасня 1994 — 4 верасня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік пасада створанная
Пераемнік Аляксандр Паўлоўскі
Нараджэнне 1 верасня 1938(1938-09-01)
Смерць 29 кастрычніка 2010(2010-10-29) (72 гады)
Месца пахавання
Адукацыя Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры СМ СССР (1962)
Ваенная акадэмія імя М.В.Фрунзе (1973)
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пагранічныя войскі[d]
Званне генерал-маёр
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Медаль «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 верасня 1938 года ў с. Амеліна Фралоўскага раёна Сталінградскай вобласці РСФСР.

Скончыў Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры СМ СССР (1962), выведвальны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1973).

13 кастрычніка 1957 года быў прызваны Фралоўскім РВК Валгаградскай вобласці і праходзіў тэрміновую ваенную службу на пасадах стралка, малодшага кантралёра КПП «Чыгуначны» 95 пага Заходняга ПА КДБ пры СМ СССР.

У пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь з мая 1992 года, праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка штаба Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў РБ, начальніка Смаргонскага пагранатрада.

З 26 верасня 1994 па 13 лістапада 1996 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.[1][2]

Памёр 29 кастрычніка 2010 года ў выніку цяжкай хваробы. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды

правіць
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Медаль «За бездакорную службу» I ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» II ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» III ступені
  • Медаль «За адзнаку ў ахове Дзяржаўнай мяжы СССР»
  • Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
  • Медаль «За вайсковую доблесць»
  • Медаль МНР «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»

Памяць

правіць

Загадам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам ў вайсковую частку 2044.

У яго гонар 27 мая 2011 года ў вайсковай часці 2044 адкрыта мемарыяльная дошка.[3]

Зноскі

Спасылкі

правіць