Васілій Анкірскі
Васі́лій, біскуп Анкі́рскі (грэч. ̓Βασίλειος ὁ Ἀγκύρας; лац.: Basilius Ancyranus; IV стагоддзе) — хрысціянскі багаслоў IV стагоддзя, пераемнік Маркела Анкірскага як біскуп Анкіры, пісьменнік. У перыяд арыянскай спрэчкі выступаў у якасці прыхільніка Нікейскага Сімвала веры, прытрымліваючыся ўмерана аміўсіянскіх поглядаў. У той жа час Васілій з'яўляўся заснавальнікам і прыхільнікам духаборства.
Васілій Анкірскі | |
---|---|
Род дзейнасці | святар |
Дата нараджэння | каля 290[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 363[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Веравызнанне | хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васілій паходзіў з малаазійскай правінцыі Галатыя і быў спачатку ўрачом. У 336 годзе, пасля асуджэння біскупа Маркела, стаў біскупам Анкіры, пасля чаго наступныя гады прайшлі ў барацьбе за гэту кафедру з арыянамі. Паводле меркавання В. В. Болатава, Васілій быў «адным з найвыдатнейшых асоб свайго часу, сур'ёзны багаслоў». Яго разыходжанні ў поглядах з Афанасіем Вялікім, лідарам «нікейскай» партыі, калі і былі, насілі не прынцыповы характар[2]. На Сердыкійскім саборы ў 341 годзе ён, разам з іншымі праваслаўнымі біскупамі, быў прызнаны біскупамі саходняй Рымскай імперыі невінаватым у дагматычных і кананічных парушэннях, у якіх іх вінавацілі арыяне[3]. Пасля таго, як тэалагічныя погляды бакоў у арыянскай спрэчцы сталі больш выразна выяўленымі, Васілій прыняў пункт гледжання аб падабенстве Ісуса Хрыста да Бога Айца па сутнасці, стар.-грэч.: όμοιούσιον. Па імі Васілія гэта партыя называецца «васіліяне»[4].
На Сірмійскім саборы ў 351 годзе адбыўся дыспут Васілія з вучнем Маркела, Фацінам, пасля якога апошні быў асуджаны[5]. Пасля таго, як у Антыёхіі былі асуджаны як «адзінасутныя», так і «падабнасутныя», у 358 годзе Васілій склікаў у Анкіры сабор, на якім былі прыняты 18 анафематызмаў супраць Маркела Анкірскага і больш радыкальных арыян, анамеяў. Прынятая гэтым саборам веравызнаўчая формула была адпраўлена імператару Канстанцыю II, што прывяло да адхілення антыяхійскага біскупа Еўдоксія і кароткачасовага трыумфу «васіліян»[6]. 22 мая 359 года Васілій Анкірскі паставіў свой подпіс пад «датаванай верай», асобна адзначыўшы, у якім сэнсе ён разумее словы «ва ўсім» у фразе «Сын падобны да Айца ва ўсім»[7].
Еранім Стрыдонскі паведамляе пра тое, што ў часы кіравання імператара Канстанцыя II Васілій быў у аднадумстве з македаніянінам архібіскупам Яўстафіем Севастыйскім. Сакрат Схаластык піша пра тое, што македаніяне: Васілій Анкірскі, Сільван Тарсійскі, Сафроній Пампеапольскі, Пасінік Зільскі, Лявонцій Хіманскі, Калікрат Клаўдыяпольскі і Феафіл Катавальскі падалі калектыўнае прашэнне імператару Канстанцыю II, у якім прасілі кіраўніка выгнаць з кафедраў біскупаў, якія вызнаюць непадабенства Айца і Сына (анамеяў) і месцы выгнаных аддаць ім. Але імператар не задаволіў прашэнне, адказаўшы толькі наступнае: «Я ненавіджу варожасць, а тых, хто захоўвае аднадумства, люблю і паважаю». Суда паведамляе пра тое, што менавіта Яўстафій Севастыйскі і Васілій Анкірскі з'яўляюцца заснавальнікамі і стваральнікамі духаборства[8][9][10].
Еранім Стрыдонскі ў сваёй кнізе «Пра знакамітых мужоў» прысвячае Васілію 89 главу. Ён паведамляе, што Васілій напісаў кнігу супраць Маркела, кнігу пра цноту і шэраг іншых прац. Сачыненні Васілія не захаваліся.
Праваслаўная царква 1 (14) студзеня ўшаноўвае мучаніка Васілія Анкірскага Кесарыйскага († каля 362), а 22 сакавіка (4 красавіка) — свяшчэннамучаніка Васілія, прэсвітара Анкірскага († 362-363).
Зноскі
правіць- ↑ а б BABEL Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ Болатаў 2007, с. 85.
- ↑ Болатаў 2007, с. 98.
- ↑ Болатаў 2007, с. 108.
- ↑ Болатаў 2007, с. 174.
- ↑ Болатаў 2007, с. 110.
- ↑ Болатаў 2007, с. 112.
- ↑ Suda lexicon, Suidas. G. Reimeri, 1854. p. 447
- ↑ ὅτι Εὐστάθιος Σεβαστιανὸς Μακεδονιακῆς θρησκείας ἦρξεν ἅμα Βασιλείῳ Ἀγκυρανῷ, ἐπισκόπῳ τῆς αὐτῆς πόλεως.
- ↑ Eustathius of Sebaste initiated the Macedonian heresy along with Basil of Ancyra, the bishop of the same city (epsilon,3746) Suda On Line: Byzantine Lexicography Архівавана 15 мая 2019.
Літаратура
правіць- Болотов В. В. История Церкви в период Вселенских Соборов. — М.: Поколение, 2007. — 720 с. — ISBN 978-5-9763-0032-3.
- Иероним Стридонский «О знаменитых мужах» 89. Василий Анкирский Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Сократ Схоластик. Церковная история. Книга III. Глава 25 О том, что македониане и акакиане, собравшись в Антиохии, подтвердили исповедание никейское