Васіліса Аляксандраўна Марзалюк

Васілі́са Алякса́ндраўна Марзалю́к (нар. 23 чэрвеня 1987, Лагойск, Мінская вобласць, БССР) — беларуская барчыха вольнага стылю, двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў (2015, 2019), шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы, двухразовая ўдзельніца Алімпійскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012).

Васіліса Марзалюк
Пол жаночы
Поўнае імя Васіліса Аляксандраўна Марзалюк
Спецыялізацыя вольная барацьба
Нарадзілася 23 чэрвеня 1987(1987-06-23) (37 гадоў)
Грамадзянства
Трэнеры Васіль Крэсо з 1999
Анатоль Ярмак з 2004
Віктор Гардзейчык з 2010
Юры Каралёў
Рост 180 см
Вага 72 кг

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1987 годзе ў Лагойску. Займаецца барацьбой з 1999 года. У 2005 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы. У 2006 годзе была дыскваліфікавана на два гады за выкарыстанне забароненых прэпаратаў. У 2011 годзе стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы і бронзавай прызёркай чэмпіянату свету. У 2012 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету, але на Алімпійскіх гульнях у Лондане стала толькі 5-й. У 2013 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе стала чэмпіёнкай Еўрапейскіх гульняў. У верасні 2015 года стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету ў Лас-Вегасе, і заваявала ліцэнзію для Беларусі на Алімпійскія гульні 2016. У сакавіку 2016 года на чэмпіянаце Еўропы ў Рызе заваявала бронзу, але ў жніўні 2016 года на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра зноў стала толькі 5-й. На чэмпіянаце свету 2017 года стала срэбнай медалісткай у вазе да 75 кг. У 2018 годзе здабыла бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы.

На хатніх Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску стала пераможцай у вазе да 76 кг.

Палітычныя погляды

правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

правіць