Вацлаў Агрыпа
Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа (? — 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).
Вацлаў Іван Агрыпа Wacław Iwan Agryppa | |||
![]() Герб «Агрыпа» | |||
| |||
---|---|---|---|
25 сакавіка 1590 — 1597 | |||
Папярэднік | Астафій Серафім Тышкевіч | ||
Пераемнік | Вацлаў Шэмет | ||
| |||
15 ліпеня 1586 — 25 сакавіка 1590 | |||
Папярэднік | Міхал Гарабурда | ||
Пераемнік | Марцін Стравінскі | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | перакладчык | ||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | каля 1525 | ||
Смерць | 1597 | ||
Дынастыя | род Агрыпаў[d] | ||
Бацька | Венцлаў Мікалаевіч | ||
Маці | Кацярына Станіславаўна | ||
Жонка | Магдаліна ?[d] і Раіна з Дарагастайскіх[d] |
БіяграфіяПравіць
Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.
Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[1].
Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ (1588). Верагодна, з'яўляецца аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI — першая палова XVIII ст. — Мн., 1992.