Ва́цлаў Жылі́нскі (1 сакавіка 1803, Віленская губерня — 23 красавіка 1863, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп віленскі1848), архібіскуп магілёўскі1856), мітрапаліт.

Вацлаў Жылінскі
польск.: Wacław Żyliński
біскуп віленскі
3 ліпеня 1848 — 27 кастрычніка 1856
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Анджэй Бенедыкт Клангевіч
Пераемнік Адам Станіслаў Красінскі
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
18 верасня 1856 — 23 красавіка 1863
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Ігнацы Галавінскі
Пераемнік Антоній Фіялкоўскі
Нараджэнне 1 сакавіка 1803(1803-03-01)
Смерць 5 мая 1863(1863-05-05)[1] (60 гадоў)
Род Жылінскія[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[2]
Адукацыя
  • Віленская духоўная акадэмія[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Віленскую духоўную акадэмію, пасвечаны ў святары ў 1826, быў дэканам Мінскай кафедры; з 1827 — рэгент і прафесар Мінскай духоўнай семінарыі і пробашч у Івянцы. Канонік мінскага капітула з 11 красавіка 1829.

10 чэрвеня 1829 выехаў у Пецярбург у якасці асэсара Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.

З 1832 — прэлат віленскага капітула, з лістапада 1846 — адміністратар Віленскай дыяцэзіі, з 3 ліпеня 1848 — біскуп віленскі (кансекраваны 17 снежня 1848 у касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу).

У верасні 1856 Папа Пій IX пагадзіўся з пажаданнем Аляксандра II прызначыць В. Жылінскага архібіскупам Магілёўскім, і 9 снежня 1856 ён атрымаў палій архібіскупа.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Т. Шишова. Жилиньский Вацлав. // Католическая энциклопедия. В 3 т. Т. 1. — М., 2002.

Спасылкі

правіць