Венгры ў Сербіі — адно з найбуйнейшых этнічных меншасцей Сербіі.

Рассяленне венграў у сербскім краі Ваяводзіна
Ваяводзінскія венгры ў нацыянальных касцюмах

Агульная колькасць — 293 299 чал., або 3,9% насельніцтва краіны (паводле даных перапісу 2002 года, гл. венгры). З'яўляюцца 5-й па велічыні венгерскай абшчынай па-за межамі Венгрыі: па колькасці іх апярэджваюць венгры ў ЗША, Румыніі, Славакіі і Канадзе.

Венгры сучаснай Сербіі пражываюць кампактна ў паўночнай аўтаномнай вобласці Ваяводзіна, на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да Венгрыі, таму іх правільна разглядаць як венгерскую ірыдэнту, а не дыяспару.

Да 1920 г. венгры, пры падтрымцы нямецкай меншасці, займалі верхнія ступені ў этнічнай іерархіі Ваяводзіны, якой доўгі час кіравала Аўстра-Венгрыя. Істытуцыянальная мадзьярызацыя Ваяводзіны прыводзіла да таго, што доля і колькасць венграў у краі хутка расла як за кошт іміграцыі венграў з іншых абласцей краіны, так і за кошт асіміляцыі мясцовых сербаў і немцаў. Паводле перапісу 1910 г. сербы складалі толькі 33,8% насельніцтва Ваяводзіны, венгры — 28,2% і немцы — 21,4%. Пасля 1920 г. (Трыянонскі мірны дагавор) венгры актыўна эмігравалі з краіны, іх нараджальнасць паменшылася, а асіміляцыя іншых народаў спынілася.

За перыяд паміж 1991 і 2011 гадамі колькасць венграў у Сербіі скарацілася з 340,8 тыс. да 253,899 чалавек, гэта значыць на каля 87 тыс. чал. (ці на 27%). Іх доля ў насельніцтве Ваяводзіны зменшылася за гэтыя гады з 16,9% да 13%.

Венгры ў Сербіі зведалі на сабе моцны ўплыў сербскай культуры і мовы. Іх неафіцыйнай сталіцай лічыцца горад Субаціца, дзе яны складаюць 38% насельніцтва.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць