Верхняя Баварыя (герцагства)
Герцагства Верхняя Баварыя (ням.: Herzogtum Oberbayern) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1255—1340 і 1349—1363 гадах.
Герцагства | |
Герцагства Верхняя Баварыя | |
---|---|
ням.: Herzogtum Oberbayern | |
|
|
Рэлігія | Каталіцтва |
Дынастыя | Вітэльсбахі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершае стварэнне
правіцьВерхнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам).
Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.
Другое стварэнне
правіцьКалі ў 1347 годзе памёр імператар Людвіг IV, то спачатку яго шасцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, паводле Ландсбергскага дагавора 1349 года, спадчына была падзелена, і Верхнюю Баварыю атрымалі Людвіг V, Людвіг VI і Атон V (двое апошніх абмянялі ў 1351 годзе ў Людвіга V свае долі спадчыны ў Верхняй Баварыі на Брандэнбургскую і Лужыцкую маркі).
Калі ў 1363 годзе нечакана сканаў герцаг Мейнхард III, не пакінуўшы спадчынніка, Верхняя Баварыя была далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.
Герцагі Верхняй Баварыі
правіцьПершае стварэнне
правіцьДругое стварэнне
правіць- Людвіг V (1349—1361)
- Мейнхард III (1361—1363)