Атон V (герцаг Баварыі)
Атон (ням.: Otto; 1346 — 15 лістапада 1379) — герцаг Баварыі ў 1345—1347 гадах, герцаг Верхняй Баварыі ў 1349—1351 гадах пад імем Атон V, курфюрст Брандэнбурга ў 1351—1373 гадах пад імем Атон VII.
Атон V Баварскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Otto V | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг IV | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Людвіг V | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг V | ||||||
Пераемнік | Венцэль | ||||||
Нараджэнне |
1346[1] |
||||||
Смерць |
15 лістапада 1379 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людовік IV[3] | ||||||
Маці | Маргарыта II д’Авен | ||||||
Жонка | Катарына Люксембургская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАтон быў чацвёртым сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV і яго другой жонкі Маргарыты Галандскай.
Пасля смерці бацькі ў 1347 годзе стаў суправіцелем Баварыі разам з пяццю іншымі братамі. Праз два гады браты вырашылі падзяліць герцагства. Атон і яго старэйшыя браты Людвіг V і Людвіг VI атрымалі ў валоданне Верхнюю Баварыю, якая ўключала тэрыторыі па рэках Лех, Ізар, Ампер і вярхоўі Іна. У 1351 годзе Людвігаў V саступіў Брандэнбургскае маркграфства сваім малодшым братам за магчымасць адзінаўладнага кіравання ў Верхняй Баварыі.
З прычыны таго, што Атон быў яшчэ малым, ён рос у маці ў Нідэрландах. У 1360 годзе ён быў абвешчаны паўналетнім, а пасля смерці ў 1365 годзе Людвіга VI стаў аднаасобным курфюрстам Брандэнбурга.
Канфлікт паміж Людвігам V і баварска-ландсгуцкім герцагам Стэфанам II прывёў да таго, што Людвігаў падпісаў дагавор з імператарам Карлам IV, паводле якога Брандэнбург мусіў быў быць перададзены Люксембургам. Для змацавання дагавора Атон 19 сакавіка 1366 года ажаніўся з Кацярынай — другой дачкой Карла IV, удавой герцага Рудольфа Аўстрыйскага. Шлюб гэты быў чыста палітычным, і пасля вясельнай цырымоніі Кацярына засталася жыць у Празе.
Атон закінуў кіраванне і праводзіў жыццё ў задавальненнях. У 1367 годзе ён прадаў Карлу IV Лужыцкую марку, ужо закладзеную раней Ветынам. Праз год ён страціў горад Дойч-Кронэ, які адышоў да польскага караля Казіміра Вялікага. У выніку ў 1371 годзе імператару Карлу IV прыйшлося ўмяшацца ў сітуацыю ў Брандэнбургу. У 1373 годзе Атон афіцыйна перадаў Брандэнбургскую марку Люксембургам за 500 тысяч гульдэнаў, аднак за ім да канца жыцця захоўваўся голас пры выбарах імператара.
Пасля зняцця Атон вярнуўся ў Баварыю, дзе Стэфан II прызнаў яго суправіцелем.
Зноскі
- ↑ http://judy-volker.com/Hometowns/Potsdam/People/Rulers3.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124868878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage