Абакрыцелі

(Пасля перасылкі з Возера Абакрыцелі)

Абакрыцелі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Прорва, за 23 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Вайнюнцы.

Абакрыцелі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,52 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,16 км²
Басейн
Плошча вадазбору 2,25 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Абакрыцелі (Беларусь)
Абакрыцелі
Абакрыцелі
Абакрыцелі (Віцебская вобласць)
Абакрыцелі
Абакрыцелі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Плошча вадазбору 2,25 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы. Берагі высокія, на поўначы і ўсходзе нізкія і месцамі забалочаныя[1]. Умерана зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у раку Прорва. Пратокай злучана з возерам Ілгайцы[1].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і інш[1].

Зноскі

Спасылкі правіць