Атолава

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Атолава)

Ато́лава, Атало́ва, О́талава — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор'е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Атолава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 128,6 м
Даўжыня 9,4 км
Шырыня 2,2 км
Плошча 8,2 км²
Аб’ём 27,9 км³
Даўжыня берагавой лініі 38,8 км
Найбольшая глыбіня 16,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 325 км²
Упадаюць рака Дзіва
Выцякаюць рака Дзіва
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Атолава (Беларусь)
Атолава
Атолава
Атолава (Віцебская вобласць)
Атолава
Атолава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 325 км².

Катлавіна возера, выцягнутая з усходу на захад, мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія і стромкія, месцамі тэрасаваныя, вышынёй да 30 метраў. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зліваюцца з схіламі. Берагавая лінія звілістая. Таксама на поўначы і паўночным захадзе размяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.

Дно возера мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пясчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пясчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапелістае.

Атолава мае 7 астравоў, агульная плошча якіх складае 0,3 км² (плошча найбольшага з іх складае 16 гектараў). У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расліннасць утварае паласу шырынёй да 200 м.

Возера эўтрофнае. Злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна, Пазушна, Чорная У́рада[1] і Турасы. Праз возера працякае рака Дзіва. На беразе возера вёскі Загор'е, Косаўшчына (гідралагічны пост), Зарэчча, Кугоні, Пілатоўшчына, Губінка і інш.

Гідралагічны рэжым вывучаецца з 1933 года. У 1971 г. даследавана лабараторыяй возеразнаўства БДУ.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Калечыц В. А. Чорная Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
  • Калечыц В. А. Атолава. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака. / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць