Чорная Урада
Чо́рная У́рада — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы на мяжы з Лепельскім раёнам. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Чорная Урада | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 130,1 м |
Даўжыня | 1,6 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,53 км² |
Аб’ём | 0,0012 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,3 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 93,7 км² |
Упадаюць | ручаі, рака Бельская |
Выцякаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,53 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 430 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя складае 2,2 м. Плошча вадазбору 93,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—8 метраў. У паўночнай і паўднёвай частках схілы катлавіны нізкія, месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, у паўночнай частцы возера сплавіна шырынёй да 15 м. Падводнай частцы катлавіны ўласцівы паступовы пераход літаральнай зоны ў сублітараль і ложа. Большая частка дна возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай Пракса з возера Урада і рака Бельская, выцякаюць дзве пратокі ў возера Атолава. Моцна зарастае.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Калечыц В. А. Чорная Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)