Урода

возера ў Беларусі

Урода, У́рада — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Лепеля, каля вёскі Заслаўкі ў басейне ракі Дзіва. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Урода
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 130,2[1] м
Даўжыня 3,4 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,52 км²
Аб’ём 0,00596 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,8 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,22 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,95 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Дзіва
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Урода (Беларусь)
Урода
Урода
Урода (Віцебская вобласць)
Урода
Урода
Map

Плошча паверхні возера складае 1,52[2] км². Даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Найбольшая глыбіня 6,5[2] м, сярэдняя 3,9[2] м. Аб'ём вады ў возеры 5,96 млн. м³. Плошча вадазбору 9,95 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 метраў, месцамі да 30 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, спадзістыя. Літаральная і сублітаральная зоны ўздоўж заходняга і ўсходняга берагоў возера стромкія. Дно плоскае. На возеры 2 вострава агульнай плошчай каля 0,7 га. Узбярэжная частка дна возера выслана заіленым пяском, глыбакаводная — гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Тураўлянка (Дзіва). Злучана пратокамі з двума[2] азёрамі. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2 м і займае палосу шырынёй 10—100 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  2. а б в г д Калечыц В. А. Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 165. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Калечыц В. А. Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 165. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць