Нямельчык
(Пасля перасылкі з Возера Нямельчык)
Няме́льчык — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 0,8 км на поўнач ад вёскі Ключагорская, у басейне ракі Обаль.
Нямельчык | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,28 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Знаходзіцца сярод забалочанага на ўсходзе і захадзе хмызняку. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на поўдні парослая лесам озавая града вышынёй 15 м. Выцякае ручай у раку Обаль.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.