Ключагорская
Ключаго́рская[1] (трансліт.: Kliučahorskaja, руск.: Ключегорская) (да 30 ліпеня 1964 года Бедавіцы[2]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. На рацэ Обаль, за 53 км на паўночны захад ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 95 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдзень і ўсход працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). У цэнтры цячэ ручай, які ўпадае ў раку Обаль. На захадзе знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель. У вёсцы ніхто не жыве (2018).
Вёска
Ключагорская
|
Гісторыя Правіць
У канцы 18 стагоддзя вёска Бедавіцы ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе складзе войтаўства Обаль, казённая ўласнасць. У 1850 годзе 12 дзесяцін ворыва, 4,5 дзесяціны сенажаці. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Прусаўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 25 дзесяцін сельскагаспадарчых угоддзяў, 2 дзесяціны лесу, капліца на могілках. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. За 30 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 снежня 1935 года Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года спалена нацыстамі, загінулі 27 жыхароў. З фронту не вярнуліся 3 вяскоўцы. У 1953 годзе пачала дзейнічаць ГЭС на рацэ Обаль. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў саўгасе «Маяк». У 1997 годзе працавала ферма. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».
Насельніцтва Правіць
- 7 двароў, 57 рэвізскіх душ (1785)
- 1 двор, 5 рэвізскіх душ (1850)
- 3 двары, 27 жыхароў (1897)
- 21 двор, 161 жыхар (1905)
- 24 двары (1918)
- 22 двары, 92 жыхары (1920)
- 20 двароў, 106 жыхароў (1925)
- 25 двароў, 171 жыхар (1940)
- 52 жыхары (1970)
- 11 гаспадарак, 14 жыхароў (1997)
- 6 гаспадарак, 7 жыхароў (2002)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012)
- 0 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура Правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх