Лапцёўка

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Лапцёўка[1], таксама Лапцеўка[2] (трансліт.: Lapcioŭka, руск.: Лаптёвка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 56 км на паўночны захад ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 88 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны), на поўдні ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Невель.

Вёска
Лапцёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818037
Лапцёўка на карце Беларусі ±
Лапцёўка (Беларусь)
Лапцёўка
Лапцёўка (Віцебская вобласць)
Лапцёўка

Гісторыя

правіць

У 1-й палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Рудня дзяржаўнага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Руднянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе 129 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У 1924 годзе вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Руднянскім сельсавеце, з 9 кастрычніка 1929 года ў Езярышчанскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года нацысты спалілі вёску, забілі 17 жыхароў. Разам з ёй была спалена вёска Рудзіха (знаходзілася за 2 км), 15 двароў, загублена 20 жыхароў, не адрадзілася. З 4 кастрычніка 1957 года да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[3]. У 1970 годзе ў складзе саўгаса «Маяк». З 8 красавіка 2004 года ў Віраўлянскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва

правіць
  • 9 двароў, 54 жыхары (1847)
  • 13 двароў, 94 жыхары (1905)
  • 17 двароў, 86 жыхароў (1920)
  • 17 двароў, 85 жыхароў (1925)
  • 31 двор, 191 жыхар (1940)
  • 43 жыхары (1959)
  • 51 жыхар (1970)
  • 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2002)
  • 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ла́пцеўка
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць