Войтаўскі суд
Войтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага княства Літоўскага, якія валодалі магдэбургскім правам, суд узначальваў войт.
Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах якія не валодалі магдэбургскім правам. Каралева Бона ў 1551 запатрабавала каб у вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і 2-3 прысяжнымі.
У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічалі войтаўскія суды, або войтаўска-лаўніцкі суд.
У 16 ст. былі прызначыны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Веліж, Магілёў і інш. гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічалі бурмістраўска-радзецкія суды.
ЛітаратураПравіць
- Доўнар Т. І. Войтаўскі суд //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.