Вол — кастрыраваны самец буйной рагатай жывёлы. У выніку кастрацыі ў бычкоў узмацняецца рост рагоў, у выніку чаго ў валоў вельмі вялікія рогі, як і ў прабацькі сучасных быкоў тура.

І. Сербаў. Сак Варабей з возам у в. Аўцюкі, цяпер Калінкавіцкі раён. 1912 год.
Два валы ў экалагічным музеі Écomusée de la Grande Lande[fr] (Францыя)

Выкарыстоўваецца як мясная і працоўная жывёла. У першую чаргу валы выкарыстоўваюцца і выкарыстоўваліся як цяглавыя жывелы пры разворванні зямлі. Перавагі выкарыстання вала над быком у сельскай гаспадарцы і транспарце заключаюцца ў тым, што дзякуючы адсутнасці палавых залоз і нізкаму ўтрыманню палавых гармонаў валы не адчуваюць цягі да самак, паводзяць сябе нашмат спакайней і іх паводзіны больш кантраляваны. Для валоў, адносна коней, менш выдаткі на вупраж (з-за магутных шыйных цягліц, якія дазваляюць сур’ёзна спрасціць сістэму), коўка, догляд. Аднак хуткасць валоўіх запрэжак па колькі-небудзь добрай дарозе прыкметна менш конных — пешы чалавек спакойна абганяе запрэжку (2-3 кіламетры ў гадзіну).

І. Урублеўскі. «Валы ў запрэжцы», 1894
Вол на гербе французскай камуны Буўрон

Валы шмат разоў згадваюцца ў Бібліі, у сярэднявечных пісьмёнах і ў розных літаратурных творах пісьменнікаў перыяду аж да 1930-х гадоў. Валоў выкарыстоўвалі пераважна ў паўднёвых рэгіёнах — на Украіне, у Казахстане, у зоне паўднёвых лесастэпу і стэпу.

У геральдыцы

правіць

Вол паказваецца раз’юшаным (фр.: furieuxfurieux), калі стаіць на задніх нагах, альбо ідучым (фр.: rampantrampant), калі намаляваны ў профіль, з хвастом, падальным на спіну.

Спасылкі

правіць