Вольга Аляксандраўна Кавалькова

Вольга Аляксандраўна Кавалькова (нар. 26 студзеня 1984, Мінск) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.

Вольга Аляксандраўна Кавалькова
Дата нараджэння 26 студзеня 1984(1984-01-26) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, юрыст, бухгалтарка, палітолаг
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла Акадэмію МУС Беларусі ў 2006 годзе па спецыяльнасці «юрыст». Атрымала спецыяльнасць «бухгалтар» у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2005 год) і спецыяльнасць «палітолаг» ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.

Працавала з 2004 па 2008 год у раённых адміністрацыях Мінска, пасля юрыстам, старшынёй і галоўным бугалтарам у жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператывах, у 2011—2014 гадах — лектарам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі.

З 2011 года член партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Сустаршыня БХД.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 18 жніўня У складзе Каардынацыйнай рады. 19 жніўня абрана ў Прэзідыум Рады.

24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі сябраў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна[1].

З’ехала з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Вользе Кавальковай 12 гадоў пазбаўлення волі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць