Сярге́й Дыле́ўскі (1 верасня 1989, Мінск) — лідар стачкама Мінскага трактарнага завода, член прэзідыума Каардынацыйнай рады ў час акцый пратэсту ў 2020 годзе і прэзідэнцкіх выбараў.

Сяргей Дылеўскі
Дата нараджэння 1 верасня 1989(1989-09-01) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у
Род дзейнасці рабочы, палітычны актывіст, manual worker, дысідэнт
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочых. Скончыў Трэці машынабудаўнічы ліцэй у Мінску, хацеў вучыцца на аўтамеханіка, але па стане здароўя прыйшлося паступіць на іншую спецыяльнасць — тэхналогія машынабудавання. На Мінскім трактарным заводзе Дылеўскі працуе тэрмістам[2].

Ён заўсёды хацеў працаваць з аўтамабілямі, матацыкламі, будаваў свае ўласныя праекты ў асабістым гаражы[2]. У 2015 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дрыфтынгу[3].

Палітычная дзейнасць правіць

Пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і пачатку акцый пратэсту Дылеўскі абурыўся дзеяннямі міліцыі. Ён завёз некалькі пратэстоўцаў у бальніцы і заклікаў да страйку на МТЗ. Да страйку далучыліся рабочыя, якія запатрабавалі вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці новыя выбары. Дылеўскі ўзначаліў калону з 1000 рабочых, што прайшла маршам па цэнтры Мінска. 17 жніўня ён правёў калону ў 5000 страйкуючых супрацоўнікаў МТЗ. 18 жніўня Дылеўскі заявіў, што 50 чалавек, якія выйшлі на мітынг каля МТЗ, былі ненадоўга затрыманыя[4].

Быў абраны ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай для каардынацыі перадачы ўлады. 21 жніўня прызнаны «палітычнай зоркай» паводле версіі New York Times[5].

21 жніўня 2020 года Дылеўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт. 24 жніўня 2020 года быў затрыманы спецслужбамі разам з Вольгай Кавальковай ля прахадной МТЗ пры спробе падтрымаць страйкоўцаў[6][7][8][9]. 21 верасня 2020 года ён быў вызвалены з турмы.[10]

З'ехаў з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Сяргею Дылеўскаму 12 гадоў пазбаўлення волі[11].

Погляды правіць

У жніўні 2020 года Сяргей Дылеўскі заявіў, што лічыць беларускую прамысловую сістэму неэфектыўнай, і што адсутнасць алігархаў у Беларусі «далёка не дасягненне», паколькі гэта азначае, што «здаровыя» бізнесмены не хочуць інвеставаць у Беларусь. Дылеўскі заявіў, што палітыка будзе «апошняй, што [ён] хацеў бы рабіць»[5].

Зноскі

  1. а б в https://archive.today/REvV6
  2. а б «Я не вождь, а простое лицо, которое нравится людям». Интервью лидера стачкома Минского тракторного завода Сергея Дылевского. Он стал главной фигурой рабочего движения Беларуси
  3. «Я буду бить даже боком!» Сергей Дылевский, ГАЗ 2410 «Степаныч»
  4. Karmanau, Yuras (2020-08-19). "Belarus' Leader Warns of Tough New Steps Against Protesters". Time (magazine). Архівавана з арыгінала 21 жніўня 2020. Праверана 2020-08-21. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  5. а б Nechepurenko, Ivan (2020-08-21). "Laying Down His Tools, Belarus Worker Takes Up Mantle of Protest Leader". New York Times. Архівавана з арыгінала 2020-08-21. Праверана 2020-08-21.
  6. https://twitter.com/rolandnil/status/1297817358522818560
  7. "Belarus holds opposition figures after mass rally". BBC News [англійская]. 2020-08-24. Праверана 2020-08-24.
  8. hermesauto. Belarus detains two members of opposition council (англ.). The Straits Times (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  9. Reuters (2020-08-24). "Belarus Detains Two Members of Opposition Council". The New York Times [англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2020-08-24.
  10. Глава стачкома МТЗ Сергей Дылевский вышел на свободу после 25 суток ареста: Что он рассказал
  11. tass.ru

Спасылкі правіць