Вольга Аляксееўна Зайцава

Вольга Аляксееўна Зайцава (нар. 16 мая 1978, Масква)[1] — расійская біятланістка. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце (2006, 2010), трохразовая чэмпіёнка свету, заслужаны майстар спорту Расіі, член зборнай Расіі з 2001 года.

Вольга Аляксееўна Зайцава
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя біятлон
Клуб Цэнтральны спартыўны клуб арміі[d]
Нарадзілася 16 мая 1978(1978-05-16) (45 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 169 см
Вага 64 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вольга Зайцава нарадзілася ў Маскве 16 мая 1978 года. Бацька Вольгі — лётчык грамадзянскай авіяцыі Аляксей Мікалаевіч Зайцаў, маці — выхавальніца дзіцячага сада Аляксандра Дзмітрыеўна Зайцава.[2] Спачатку Вольга займалася лыжамі, потым пайшла займацца ў лыжную секцыю ўслед за сваімі старэйшымі сёстрамі.[2] З 1991 года займалася ў маскоўскай СДЮШАР № 43 пад кіраўніцтвам С. В. Несцеравай, а пасля ў Чукедавай.[2]

У біятлон Вольга трапіла шмат у чым выпадкова.[2] У школьнай камандзе не хапала біятланістак для спаборніцтваў, і трэнер школьнай біятлоннай каманды прапанаваў Вользе паспрабаваць свае сілы.[2] Юная спартсменка за пару тыдняў навучылася асновам стральбы і выступіла на спаборніцтвах — спачатку ў Краснагорску, а затым і на Усерасійскай зімовай спартакіядзе ў Пермі.[2] У 1994 годзе Вольга цалкам пераходзіць у біятлон.[2]

У 1993 годзе пасля 8-га класа Зайцава паступае ў Маскоўскі каледж прафесійнай адукацыі і спорту. У перыяд з 1992 па 1994 гадоў Вольга выязджае на спаборніцтвы па біятлоне, якія праводзяцца ў Расіі разам з Чукедаввй і В. Н. Ізотавым.

У 1996 годзе Вольга Зайцава атрымлівае чырвоны дыплом аб сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці «настаўнік фізічнай культуры» і паступае ў Расійскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры. Дзякуючы стараннай трэніроўцы яе ўключаюць у склад юніёрскай зборнай краіны, і яна адпраўляецца на юніёрскі чэмпіянат свету ў Кантыялахці, дзе заваёўвае сярэбраную ўзнагароду. А ў наступным годзе на юніёрскім першынстве ў Італіі становіцца чэмпіёнкай у каманднай гонцы. У 1999 годзе Зайцава паспяхова адбіраецца ў зборную каманду краіны, праўда, спачатку ў другі склад. З таго ж года Вольга пачынае сваю працоўную дзейнасць і сумяшчае вучобу і трэніроўкі са службай у органах унутраных спраў Падольскага УУС.

Пасля сыходу з СДЮШАР № 43 трэнера-выкладчыка А. І. Суслава з 2000 года Вольга працягнула займацца біятлонам пад кіраўніцтвам старэйшай сястры — Аксаны Аляксееўны Рочаў (народж. Зайцава), яна пераводзіцца на працу ў Федэральную службу падатковай паліцыі РФ, становіцца спецыялістам I катэгорыі і выступае на спаборніцтвах за ЦС «Дынама». У 2000 годзе Зайцавай прысвойваюць званне майстра спорту міжнароднага класа, і яна дэбютуе ў Кубку Еўропы. У 2001 годзе Вольга выйграла срэбра на чэмпіянаце Еўропы і атрымала заслужанае месца ў асноўным складзе зборнай. А паспяховы дэбют Зайцавай у Кубку свету дазволіў ёй трапіць на Алімпіяду 2002, дзе яна прыняла ўдзел у індывідуальнай гонцы.

У 2003 годзе Вольга становіцца служачай Федэральнай службы Расійскай Федэрацыі па кантролю за абаротам наркотыкаў (тады Дзяржаўны камітэт Расійскай Федэрацыі па кантролю за абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) і атрымлівае званне капітана.[2] У сезоне 2003—2004 Вольга стала чацвёртай па выніках сезона ў агульным заліку Кубка свету і паказала лепшы вынік сярод расійскіх спартсменак.

Доўгі час Вольга лічылася «дэкабрысткай» — пік формы ў яе прыходзіўся на снежань, а затым пачынаўся спад.[2] Аднак да сезону 2004—2005 яна змагла пераадолець гэта, выйшаўшы на пік формы як раз да чэмпіянату свету. Зайцава сабрала поўны камплект медалёў — золата, срэбра і бронзу, і па выніках чэмпіянату свету па біятлоне атрымала званне «Заслужаны майстар спорту».

У сезоне 2005—2007 Вольга не змагла стаць лепшай з расійскай зборнай па выніках сезону, але выйграла першы ў кар’еры залаты алімпійскі медаль. Зайцава выступіла на трэцім этапе ў эстафеце і змагла адарвацца ад пераследніц.

Пасля алімпійскага сезону Вольга вырашыла зрабіць перапынак. Яна выйшла замуж і нарадзіла дзіця.[3] У 2007 годзе Зайцава прыняла рашэнне вярнуцца ў біятлон.[4] У гэты перыяд вялікую дапамогу аказала мама Вольгі — Аляксандра Дзмітрыеўна, якая прыглядала за ўнукам Аляксандрам, пакуль Вольга выконвала трэніроўкі.

Перад чэмпіянатам свету 2009 адбыўся допінг-скандал: ва ўжыванні забароненых прэпаратаў былі абвінавачаныя Дзмітрый Ярашэнк , Альбіна Ахатава і лідар зборнай Кацярына Юр’ева. У такіх абставінах было прынята рашэнне паставіць Вольгу на ўсе гонкі[5] і ўвесці ў склад эстафеты. Мала хто верыў у поспех,[5] так як лідары зборнай былі адхіленыя ад спаборніцтваў. Аднак адбылася сенсацыя.[5] У першай жа гонцы Зайцава выйграла бронзавы медаль, а ў наступнай гонцы паўтарыла сваё дасягненне. У эстафеце Вользе даверылі апошні этап. Сама гонка складвалася не лепшым чынам. Расія атрымала 22-і стартавы нумар, прыйшлося стартаваць з трэцяй лініі. Святлана Сляпцова, выступаючы на першым этапе, бліскуча справілася са сваёй задачай, перадаўшы эстафету наступнай удзельніцы. Але Ганна Булыгіна не змагла ўтрымаць перавагу і апусцілася на некалькі пазіцый ніжэй. Вольга Мядзведцава таксама не змагла значна скараціць разрыў. Справіцца з гэтым змагла толькі Вольга Зайцава. Адстраляцца хутка і дакладна на «лежні», яна вывела каманду на першую пазіцыю. Да заключнай стральбы на стадыён адначасова прыйшлі Вольга Зайцава, Каці Вільхельм і Сандрын Баі. Хутка пачаўшы страляць, Зайцава дапусціла промах і скарысталася запаснымі патронамі. Аднак у супернікаў таксама адбылася замінка, якой Вольга ўдала скарысталася. Абедзве яе праследавацельніцы адправіліся на штрафныя кругі, а Зайцава ў гэты час пайшла да фінішу. Гэта была перамога з перавагай у 1 хвіліну 15,1 секунд. А на наступны дзень Вольга выйграла залаты медаль у мас-старце. Такім чынам, у чатырох гонках з шасці яна выйграла медалі, прычым два з іх былі залатыя. Пасля чэмпіянату свету Зайцава атрымала яшчэ некалькі перамог на этапах Кубка свету. У выніку, у агульным заліку генеральнай класіфікацыі яна заняла шостае месца, паказаўшы лепшы вынік сярод расійскіх спартсменак.

У сезоне 2009—2010 Вольга выступала менш паспяхова, аднак выйграла сярэбраны медаль у мас-старце і золата ў эстафеце на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Па выніках сезону заняла восьмае месца ў агульным заліку Кубка свету.[6]

Асабістае жыццё правіць

30 верасня 2006 года Вольга Зайцава выйшла замуж за былога члена зборнай Славакіі па летнім біятлоне Мілана Аўгустына (нар. 1972). Шлюб адбыўся ў славацкім гарадку Даманіжа ў вузкім сямейным коле.[7] 17 сакавіка 2007 года ў іх нарадзіўся сын Аляксандр.[3] У жніўні 2013 года абвясціла аб разводзе са сваім мужам.[8] «Часам жыццё складваецца не так, як мы яе плануем. Гэта было складанае рашэнне, і я спадзяюся на разуменне навакольных — пасля аб’явы аб разводзе не буду абмяркоўваць гэты крок», — прыводзіць словы Зайцавай афіцыйны сайт СБР.

Сёстры: Алена (нар. 1976) і Аксана (нар. 1973), апошняя з’яўляецца яе асабістым трэнерам.[9]

У вольны ад трэніровак і спаборніцтваў час любіць глядзець фільмы, слухаць музыку і праводзіць час з сям’ёй. Любімая кінастужка — «Прывід», любімыя выканаўцы — групы «Enigma» і «Scorpions».

Спартыўныя дасягненні правіць

  • Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце (2006, 2010).
  • Срэбра на Зімовых Алімпійскіх гульнях у мас-старце ў Ванкуверы (2010) і эстафеце ў Сочы (2014).
  • Трохразовая чэмпіёнка свету: у эстафеце (2005, 2009) і мас-старце (2009).
  • Таксама ў яе актыве 2 сярэбраных і тры бронзавыя медалі чэмпіянатаў свету.
  • Лепшы вынік у агульным заліку Кубку свету — 4 месца ў 2005 годзе.
  • Выйграла 14 этапаў Кубка свету ў асабістых гонках.[6]

Зноскі

  1. Ольга Зайцева — самая известная российская биатлонистка нашего времени (руск.). Российская газета.
  2. а б в г д е ё ж з Биография Ольги Зайцевой (руск.) (HTML)(недаступная спасылка). Официальный сайт Ольги Зайцевой. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  3. а б Сын чемпионки
  4. Андрей Краснов (7 декабря 2007 года). "Ольга Зайцева вернулась в биатлон на этапе Кубка Европы в Австрии" (HTML) [руская]. Лыжный спорт. Праверана 2013-03-12. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. а б в Алексей Козин (16 февраля 2009 года). "«Золото» дали, «золото» взяли" [руская]. Интерфакс. Архівавана з арыгінала (HTML) 17 лютага 2009. Праверана 2013-03-12. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. а б Ольга Зайцева(недаступная спасылка). Новости биатлона. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  7. Зайцева вышла замуж // gazeta.ru
  8. Ольга Зайцева развелась с мужем (руск.)(недаступная спасылка). Евроспорт (4 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2013. Праверана 22 лютага 2014.
  9. Георгий Настенко.. Оксана Рочева: «Ольга Зайцева бережёт всех своих зайцев» (руск.) (HTML)(недаступная спасылка). Труд (21 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2014. Праверана 12 сакавіка 2013.

Спасылкі правіць